Што замінае лукашыстам паказаць Ціханоўскага?

«Ступень нянавісці і пагарды да Ціханоўскага ў Лукашэнкі большая, чым да Бабарыкі», — мяркуе Аляксандр Фрыдман.

10.01.2025 / 07:00

Святлана Ціханоўская трымае папку з партрэтам свайго мужа Сяргея. Фота: Richard Lautens Toronto Star via Getty Images

Раман Пратасевіч сустрэўся ў наваполацкай калоніі з Віктарам Бабарыкам. Раней ён публікаваў фота Марыі Калеснікавай, якой далі пабачыцца з бацькам. Але не Сяргея Ціханоўскага.

«У выпадку Ціханоўскага я не ўпэўнены, што Ціханоўскі гатовы быў бы пайсці вось на такую ​​сустрэчу з Пратасевічам», —

заўважае палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман у новым выпуску сваёй перадачы.

Другі момант, на які ён звяртае ўвагу, гэта асабістае стаўленне Лукашэнкі да Святланы Ціханоўскай. Логіка Лукашэнкі прыкладна такая:

«Няхай яны там памучацца дадаткова, няхай Ціханоўская думае, што там вось Калеснікаву паказалі, Бабарыку паказалі, а Ціханоўскага мы не пакажам».

Яшчэ адна прычына — менавіта ў Ціханоўскім і ў яго дзейнасці Лукашэнка бачыць асноўныя прычыны 2020 года.

«Ціханоўскі — чалавек, які разбудзіў Беларусь у 2019—2020. Таму і ступень нянавісці і пагарды да Ціханоўскага, мусіць, нават большая, чым да Бабарыкі. Таму, відаць, Ціханоўскага яны альбо пакуль не разглядаюць, альбо пакідаюць, так бы мовіць груба, на закуску».

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Сяргею Ціханоўскаму 46. Гэта яго пяты дзень народзінаў у няволі

Nashaniva.com