Польшча і Украіна дамовіліся пра эксгумацыю ахвяр Валынскай разні
Пастанова аб эксгумацыі целаў ахвяр Валынскай разні падчас Другой сусветнай вайны прынятая, паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск у сацсетцы X.
11.01.2025 / 20:17
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Фота: AP Photo/Denes Erdos
«Нарэшце прарыў. Прынята рашэнне аб першай эксгумацыі польскіх ахвяр УПА. Я хацеў бы падзякаваць міністрам культуры Польшчы і Украіны за добрае супрацоўніцтва. Мы чакаем далейшых рашэнняў», — напісаў Туск у свам пасце.
Валынская трагедыя 1943 года, падчас якой, як сцвярджаюць гісторыкі, ад рук байцоў Украінскай паўстанцкай арміі загінула не менш за 100 тысяч мірных жыхароў, доўгі час з'яўляецца прадметам рознагалоссяў паміж дзвюма краінамі, рэгулярна выклікаючы канфлікты паміж імі. У той час як Польшча афіцыйна прызнае тыя падзеі генацыдам, Украіна аспрэчвае гэтае вызначэнне, разглядаючы Валынскую трагедыю як канфлікт, у якім былі вінаватыя абодва бакі.
У Луцку ў 80-ю гадавіну Валынскай трагедыі адбылася сустрэча прэзідэнтаў Украіны і Польшчы
Польшча прапанавала Зяленскаму выбачыцца за Валынскую разню
Туск: Польшча не плануе адпраўляць сваіх вайскоўцаў ва Украіну