Свет1717

Туск: Польшча не плануе адпраўляць сваіх вайскоўцаў ва Украіну

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск 12 снежня сустрэўся ў Варшаве з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, які, як мяркуецца, прыляцеў у польскую сталіцу з мэтай абмеркавання будучай міратворчай місіі краін Захаду ва Украіне пасля спынення там агню. Падчас прэс-канферэнцыі палітыкі выказаліся на гэтую тэму.

 -.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы ў Варшаве. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

Пасля сустрэчы з французскім прэзідэнтам Дональд Туск падкрэсліў, што Польшча пакуль не плануе адпраўляць сваіх вайскоўцаў ва Украіну:

«Я хачу спыніць спекуляцыі на тэму прысутнасці войскаў адной ці другой краіны на тэрыторыі Украіны пасля заключэння магчымага перамір’я. Рашэнні, датычныя Польшчы, будуць прымацца выключна ў Варшаве. Пакуль мы падобных дзеянняў не плануем».

Туск таксама падкрэсліў, што сярод краін Еўрасаюза на Польшчы ляжыць найбольшы цяжар, ​​звязаны з вайной ва Украіне. Акрамя таго, польскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у ахове межаў з Беларуссю і Расіяй.

Эмануэль Макрон, у сваю чаргу, падкрэсліў неабходнасць супрацоўніцтва па справе Украіны з новаабраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам:

«Адміністрацыя Трампа выказала гатоўнасць змяніць ход гэтага канфлікту. Таму мы павінны цесна супрацоўнічаць з амерыканцамі і, вядома, з Украінай, каб знайсці магчымы шлях, які б улічваў інтарэсы Украіны, яе суверэнітэт, а таксама інтарэсы еўрапейцаў і іх бяспекі».

Пра сітуацыю ва Украіне Эмануэль Макрон размаўляў таксама з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Каментары17

  • Геральд
    12.12.2024
    Театр абсурда, гэта сапраýды абсурд што 1 мiльён здаровых вайсковапрыдатных украiнскiх мыжчын спакойна жывуць у ЕС, а польскiя хлопцы павiнны за iх памiраць на вайне пакуль украiнцы бесклапотна жывуць для сябе.
  • ІМЯ
    12.12.2024
    Театр абсурда, ну дык і ты таксама, ці ты з фронту пішаш?
  • Так
    12.12.2024
    Тыя, якія паставілі дызлайкі і іншыя падобныя рэакцыі, хоць самі разумеюць, што значыць афіцыйна далучыць польскія войскі ў гэты канфлікт?

    Ці тыя беларусы гавотыя самі паехаць ваяваць? А што з мільёнамі ўкраінцаў, якія жывуць за мяжой і не збіраюцца ваяваць за Украіну? Або, калі звярнуцца да феміністак і апеляваць да роўнасці, ці гаторвыя паехаць на фронт?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць11

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць