Лукашэнка заявіў, што Польшча адмовілася нават весці размовы пра Анджэя Пачобута

Польскі бок адмовіўся нават весці перамовы аб выдачы асуджанага на восем гадоў журналіста і Анджэя Пачобута. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Мінскага гарадскога тэхнапарка.

16.01.2025 / 12:13

Анджэй Пачобут. Фота: sb.by

«Што датычыцца Пачобута, тут нават няма пра што размаўляць. Яны [Польшча] адмовіліся ад Пачобута. Польскі бок адмовіўся нават весці размовы пра Пачобута. Наколькі мне паведамляюць, сам Пачобут таксама не жадае туды ехаць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года, 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін ён адбывае ў наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск. Інфармацыі пра яго вельмі мала, але было вядома, што апошнім часам ён утрымліваўся ў ПКТ.

@nashaniva Лукашэнка: «Хай хоць усё закрыюць. Мы ў Польшчу не ездзім» #польша #беларусь #выборы #политика #новости #пачобут #протесты #2020 #бчб ♬ The Funny Bassoon - Eitan Epstein Music

Чалавек года па версіі «Нашай Нівы» — Андрэй Пачобут. Сімвал адзінства, мацнейшага за лукашызм

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com