Свет1414

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

Польшча на гэты момант не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю праз адсутнасць крокаў насустрач па гэтых пытаннях з боку Мінска. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Беластоку пасля сустрэчы з мясцовымі сілавымі структурамі заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк, піша Reform.news.

Yandex.maps

«Мы вельмі хацелі б, каб памежныя пераходы былі адкрытыя, але няма ніякіх прыкмет таго, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні», — сказаў ён.

«Прычыны знаходзяцца на беларускім баку. Анджэй Пачобут усё яшчэ знаходзіцца ў зняволенні. Розныя заявы пра яго магчымае вызваленне не пацвердзіліся фактамі. Ніякага супрацоўніцтва з беларускага боку не назіраецца ў дачыненні да інфармацыі пра забойства польскага салдата летась. І мы ўсё яшчэ маем справу з сітуацыяй на мяжы, якая не пакідае сумневаў у тым, што менавіта беларускія службы арганізуюць і садзейнічаюць гэтай гібрыднай агрэсіі», — дадаў міністр.

Семоняк падкрэсліў, што якія-небудзь дзеянні польскага боку па адкрыцці пунктаў пропуску магчымыя толькі пры наяўнасці добрай волі з боку Мінска.

«Таму пакуль не будзе добрай волі з беларускага боку, з нашага боку проста няма магчымасці для якіх-небудзь дзеянняў. Кожнае з узгаданых мной дзеянняў мы ўспрымаем як дзеянне супраць Польшчы», — заключыў ён.

Нагадаем, што на дадзены момант на беларуска-польскай мяжы дзейнічае толькі адзін пераход для грузавых аўтамабіляў — Казловічы — Кукурыкі, а таксама адзін для легкавога транспарту і аўтобусаў — Брэст-Тарэспаль. На фоне зімовых святаў чэргі на выезд з Беларусі праз гэты пункт перавышалі 2500 легкавых аўтамабіляў і 100 аўтобусаў. Сёння раніцай, паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, у чарзе знаходзілася 2000 легкавых аўтамабіляў.

Каментары14

  • Янак
    13.01.2025
    вось цікава, у часы PRL ад палякаў адварочвалася Заходняя Еўропа , ці неяк дапамагала? Чаму вы палякі не перамаглі у 1970 годзе, у 1981? Трэба было грамадству тады уздзейнічаць на уладу, не чакаць разпаду СССР
  • Ботам
    13.01.2025
    Лукаботы, ўсе прэтензіі да вашага гаспадара. І Беларусь зачыніць таксама мяжу з Расіей і не будзе рабіць адрозненні хто там за, а хто супраць. Адтуль ідзе пагроза, як зараз з Беларусі ад дыктатуры.
  • хтосьці
    13.01.2025
    Ботам, дык гэта лукаботы, аказваецца, на сур'ёзных шчах не ўхваляюць здзекі польскай дзяржавы з беларускага грамадства (абмежаванне перамяшчэння)? Пішыце яшчэ...

    Дагаварыліся ўжо да таго, што адсталая 8-мільённая Беларусь уяўляе пагрозу 40-мільённай Польшчы! Дый, напэўна, 500-мільённаму ЕС таксама

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць