Дзяды ў Курапатах — анлайн
+ фотарэпартаж, відэа
28.10.2012 / 13:23
На чале калоны — былы палітвязень Сяргей Каваленка.
Збор каля Гадзіннікавага завода.
Калона рушыла.
Гэты крыж сёння будзе ўсталяваны ў Курапатах.
Мая Кляшторная — сведка гісторыі.
Курапаты.
На будпляцоўцы
Пасля мітынга актывісты паставілі на месцы масавых расстрэлаў новыя крыжы.
15.00
Мітынг скончыўся. Людзі пачынаюць разыходзіцца. Застаюцца актывісты. Яны паставяць у Курапатах новыя крыжы, якія пранеслі на руках усё шэсце.
14.58
Прысутныя спяваюць гімн «Магутны Божа».
14.56
Выступіў адказны сакратар
14.48
Выступае намеснік старшыні
Таксама палітык закрануў тэму мінулых парламенцкіх выбараў. Паводле яго словаў, афіцыйныя лічбы яўкі былі моцна завышаныя. У прыватных размовах, сказаў Беленькі, супрацоўнікі выбарчых камісій казалі яму, што прагаласавала ўсяго 12% выбаршчыкаў.
14.32
У Курапатах пачаўся мітынг. Выступае адзін з ветэранаў
14.16
Галава калоны дайшла да Курапатаў. Мітынг пакуль не пачынаецца: чакаюць, калі збяруцца ўсе ўдзельнікі шэсця. Прыехаў паэт і лідар «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў.
13.52
Шэсце ідзе вуліцай Мірашнічэнкі. Народу, нягледзячына холад, не менее.
13.15
Калона ідзе па вуліцы Карбышава.
13.00
Шэсце ідзе па вуліцы Сядых. Аўтамабілі вітаюць яго сігналамі.
12.35
Мая Кляшторная дайшла да«Аляксандраў-пасажа» . Далей сваякі яе падвязуць на машыне ў самі Курапаты. Вытрымаць10-кіламетровы шлях ёй ужо не пад сілу.
12.35
Віталь Рымашэўскі нясе на плячах маленькую дачку.
12.20
Моладзь спявае песні: «Грай» «Ляпіса Трубяцкога», «Пагоню» Багдановіча.
12.16
Падчас руху шэсця да яго далучаюцца людзі. Не, відаць, першыя ацэнкі былі памылковымі. Колькасць удзельнікаў застаецца на ўзроўні мінулых гадоў — у калоне ідуць каля 500 чалавек.Шэсце мінула Нацыянальную бібліятэку, станцыю метро «Усход» і зараз будзе павяртаць на вуліцу Каліноўскага.
11.44
Галава калоны мінула вуліцу Валгаградскую. Супрацоўнікі ДАІ спынілі рух, каб прапусціць шэсце.
Пад руку з намеснікам старшыніУ калоне ёсць і моладзь, і людзі старэйшага веку. Але пераважае моладзь. Маладыя, як і заўжды, легкадумныя: вятруга, галуза, а яны без шапак, у модных, лёгкіх строях, што дзеўкі, што хлопцы.КХП-БНФ Юрасём Беленькім ідзе Мая Кляшторная. Архітэктарка, яна дачка Тодара Кляшторнага — беларускага паэта, які ляжыць недзе ў Курапатах. Яна была адной з аўтараў канцэпцыі мемарыялу. За апошні год яна вельмі моцна пастарэла і зусім сагнулася. Ужо дваццаць гадоў яна бярэ ўдзел у шэсцях на Дзяды, такая жывая сведка гісторыі. Яна трымае букет аранжавых ліхтарыкаў.
Хапае абапал і «асобаў у цывільным», якія дэманстратыўна, нахабна здымаюць удзельнікаў шэсця на камеры.
11.29
Калона рушыла.
На чале калоны ідзе былы палітвязень Сяргей Каваленка з Віцебска з вялікім сцягам у руках. За ім ідуць жанчыны з сцягамі, у тым ліку жонка Каваленкі Алена — яна вельмі высокая, аказваецца.
11.26
Шэсце рушыць з хвіліны на хвіліну. Моладзь перыядычна гукае «Жыве Беларусь!»
11.19
Маладыя людзі на чале з Алегам Корбанам разгарнулі плакаты супраць будаўніцтва забаўляльнага цэнтра каля Курапатаў:
11.16
Сёлетняе шэсце — пакуль самае малаколькаснае за апошнія гады. На пляцоўцы каля Гадзінікавага завода ўсяго каля чатырохсот чалавек. Так супала, што актыўная моладзь з’ехала на канцэрт «Ляпісаў» у Вільню (кажуць, там было 4000 чалавек з Беларусі), а палітыкі высвятляюць адносіны між сабой на форумах у Варшаве, Празе і інтэрнэце.
11.14
Фатаграфуе Антон Сурапін, які сядзеў у СІЗА КДБ па справе «плюшавай медзведзіроўкі». Таксама сярод прысутных — зусім сівы ўжо Славамір Адамовіч.
11.08
Раздае інтэрв’ю арганізатар шэсця — намеснік старшыні
11.04
Моладзь трымае выкананыя ў стылістыцы стэнсілаў
11.00
На месцы збору — некалькі сотняў чалавек. Людзі трымаюць сцягі —
Сярод прысутных — былы палітвязень Сяргей Каваленка з жонкай, яны прыехаўшы з Віцебска, археолаг Эдвард Зайкоўскі, рэжысёр, былы мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра Валерый Мазынскі, былыя кандыдаты ў прэзідэнты — намеснік старшыні БНФ Рыгор Кастусёў і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, перакладчык і педагог, былы дэпутут Вярхоўнага Савета Лявон Баршчэўскі, пісьменніца Наталка Бабіна, маці палітвязня Алена Ліхавід, палітвязень Алесь Кіркевіч з Гродна, скульптар Гэнік Лойка, Аляксей Янукевіч з Партыі БНФ, шоўмэн Усевалад Сцебурака.Вакол шмат «асобаў у цывільным». Сярод журналістаў ёсць аператар дзяржаўнага тэлеканала АНТ.
10.40
Сёння будзе цяжкае шэсце, адзначаюць карэспандэнты НН, бо пасля ўчорашняга моцнага снегападу пад нагамі — халепа. На вуліцы каля нуля градусаў, пранізлівы вецер.
10.30
Да месца збору пачынаюць падыходзіць людзі.Некаторыя ўдзельнікі акцыі нясуць з сабой кветкі. Таксама да месца збору прынеслі 5 крыжоў. Нікога з палітыкаў і грамадскіх дзеячаў пакуль няма.
10.00
З’явіліся першыя ўдзельнікі шэсця.
9.20
Ад самай раніцы на месцы збору дзяжурыць машына
* * *
У нядзелю, 28 кастрычніка, мае адбыцца традыцыйная акцыя ўшанавання памерлых продкаў — Дзяды. Ад 1988 г. акцыя праводзіцца ў форме шэсця ў Курапаты — месца масавых расстрэлаў беларускага насельніцтва сталіністамі ў
Традыцыйна заяўнікам і арганізатарам акцыі выступае
Збор удзельнікаў акцыі пачнецца, а 10.30 каля будынка Гадзіннікавага завода на праспекце Незалежнасці ў Мінску (ст. метро «Парк Чалюскінцаў»).Шэсце мае пачацца, а
Мітынг у Курапатах павінен пачацца, а 15 гадзіне.Меркаваная колькасць удзельнікаў акцыі, згодна з заяўкай — да 5 тысяч чалавек.
Акцыя дазволена гарвыканкамам.Сёлета перад акцыяй зазначалася, што ўдзельнікі шэсця выкажуць сваё стаўленне да будаўніцтва ля Курапатаў забаўляльнага комплексу «
«Наша Ніва» будзе весці
Праз тыдзень, 4 лістапада, адбудзецца акцыя ўшанавання памяці расстраляных у Лошыцы, Маршрут традыцыйны: шэсце ад Палаца культуры камвольнага камбіната па вуліцы Маякоўскага да Лошыцкага яра.
У першыя гады незалежнасці Дзяды былі дзяржаўным святам і адзначаліся 2 лістапада. Лукашэнка Дзяды як свята адмяніў. Цяпер акцыя ўшанавання продкаў у Курапатах праводзіцца ў апошнюю нядзелю кастрычніка.
Надвор’е на нядзелю, 28 кастрычніка: халаднавата, каля 0 градусаў, мокры снег, вецер паўночны.