Грамадства7070

На краі Курапатаў будуюць мегарэстаран «Бульбашъ-хол» — фоты

Танцы будуць по поўнай праграме. Што назва, што месца: «Бульбашъ-хол» — вялізны забаўляльны комплекс з рэстаранам на 400 месцаў, вялікай лазняй. Для «жадаючых» — асобныя домікі.
Для іншых — дзіцячая пляцоўка.
Усё гэта ўжо год як будуецца над МКАД, акурат на заходнім ускрайку Курапатаў, насупраць катэджавага пасёлка Цна, за калцавой.

Будуе кампанія «Наша рэстаранная група» (НРГ), вядомая мінчукам рэстаранамі «Кушавель», «Дача» і «Тусэ».

Трэба ўдакладніць, што Завод вінаградных вінаў «Дыяніс», які вырабляе алкагольныя напоі «Бульбашъ», ніякага дачынення да будаўніцтва каля Курапатаў не мае. «Бульбашъ» — зарэгістраваная НРГ марка ў класе установаў грамадскага харчавання, які проста супадае з брэндам гарэлак.

На жаль, каментаваць любыя пытанні, звязаныя з новым рэстаранам, прадстаўнікі НРГ адмовіліся, хоць прыватна нашы суразмоўцы ў НРГ самі асудзілі выбар месца для будоўлі кіраўніцтвам кампаніі.

На сваім сайце «Наша рэстаранная група» абяцае ўводзіць у дзеянне дзве-тры такія ўстановы ў год, тым самым забяспечваючы жыхарам сталіцы «добры і цікавы адпачынак». Курапацкі «Бульбашъ-хол» прэтэндуе на першынство. «Мы ўбудоўваемся ў горад, улічваем яго структру, уплятаемся ў яго крываносную сістэму» — так прэзентуе сябе кампанія.

Адзін з будаўнікоў на аб’екце, Сяргей, выказаў свае думкі наконт будоўлі проста: «Няправільна гэта — будаваць рэстаран каля Курапатаў.
Але ж калі грошы ёсць — усё дазволена. Нам плацяць добра. Да вясны наступнага года ўсё будзе гатова. Цяпер займаемся ўнутраным аздабленнем. Вам і не снілася, як там прыгожа! Пліткай усё выкладзена, найноўшае абсталяванне. Тут і домікі для адпачынку, і лазня.
Багацеі будуць сюды сваіх прастытутак вазіць.
Але гэта для багатых, не для нас з вамі».

Жыхары Зялёнага Лугу трымаюцца іншай думкі. «Там паляглі найлепшыя з беларусаў, — кажа мне бабуля Таццяна Пятроўна. — Я хоць і старая, а туды кветкі нашу. Будаўніцтва каля яго рэстарана — проста жах нейкі!» А вось група падлеткаў у адказ на маё пытанне зарагатала: «Якая смешная назва! А што гэта такое?»

У лясным урочышчы Курапаты зноў восень. Ціха ападае лістота, скачуць рудыя вавёркі.

Тут пахаваны дзясяткі тысяч расстраляных, а знішчана тады была ўся эліта беларускай нацыі, да апошняга чалавека, ад заможных сялян да міністраў і акадэмікаў. Палітае крывёй урочышча было занесенае ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Тэрыторыя за МКАД належыць Мінскай вобласці. Таму адпаведны давзол на будаўніцтва давалі райвыканкам і аблвыканкам. Мы накіравалі ім адпаведныя запыты, чакаем адказу. Фармальна поле, на якім паўстае рэстаран, не падпадае пад ахоўную зону. Але выбар тыпу аб'екта і ягоная назва выглядаюць як выклік.

На пачатку 2000-х улады аддалі поле на ўсход ад Курапат пад катэджавы пасёлак, але пасля пратэстаў грамадскасці адмянілі сваё рашэнне. Ці можна яшчэ затрымаць рэалізацыю праекта, змяніць прызначэнне аб'екта, ці гэта ўжо маханне кулакамі пасля бойкі, і ўсё -- позна, грамадства і СМІ прамаргалі, калі гэта пачыналася?

Чытайце пра гэта ў нашых наступных публікацыях.

Каментары70

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць