Грамадства3

Беларуская чыгунка адкрыла рэгулярны рух цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск — Рудзенск

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе БЧ, па гэтым маршруце будзе курсаваць дзевяць пар цягнікоў. Адлегласць ад сталіцы да Рудзенска сучасныя цягнікі гарадскіх ліній будуць пераадольваць за 48-50 хвілін. У дарозе прадугледжана 11 прыпынкаў, у тым ліку Мінск-Паўднёвы, Лошыца, Калядзічы, Міханавічы, Мачулішчы.

У гэтым напрамку будзе таксама курсаваць 25 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа.

Акрамя таго, 7 лістапада БЧ прызначыла ў пастаянных зносінах у ранішні час дадатковы цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 812/811 па маршруце Мінск — Бабруйск.

Нагадаем, адкрыццю рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній Мінск — Рудзенск папярэднічала маштабная мадэрнізацыя інфраструктуры гэтага ўчастка.

З пачатку курсавання ў 2011 годзе цягнікоў гарадскіх ліній гэты тып транспарту заваяваў папулярнасць сярод пасажыраў, адзначыла прэс-служба. Усяго з моманту адкрыцця ў Мінску руху такіх цягнікоў імі было перавезена больш як 3 млн. чалавек. У тым ліку ў студзені—верасні гэтага года было перавезена 1,45 млн. пасажыраў, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду 2012 года на 28,9%.

Каментары3

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў6

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Падрабязнасці6

Беларускія сілавікі прыехалі затрымліваць футбольнага фаната на машыне з расійскімі нумарамі ФОТАФАКТ7

У Францыі больш за 180 кандыдатаў здымуцца з выбараў, каб спыніць ультраправых5

У Мінску прайшоў вайсковы парад дзетсадаўцаў. Ім камандаваў хлопчык у форме міліцыі на электрамабілі ФОТА11

У Беларусь збіраецца прыйсці буйная гатэльная сетка з Расіі1

Пошукі 4-гадовай Маі Любімцавай у Камянецкім раёне працягваюцца

Франтавы святар з-за адсутнасці мошчаў выкарыстаў для правядзення еўхарыстыі косткі загінулых расійскіх салдат8

Памерла мама Аляксандра Глеба3

Апублікавалі спіс відаў дзейнасці, якімі змогуць займацца ІП

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў6

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →