Кіно

Кіно: «Інсургент»

Фантастыка, трылер, драма
Рэжысёр: Роберт Швентке
У ролях: Шэйлін Вудлі, Тэа Джэймс, Кейт Уінслет, Джай Кортні, Энсел Элгат, Майл Тэлер, Зоі Кравіц, Актавія Спенсер, Наомі Уотс.
ЗША, 119 хв.
Адзнака: 7

Джанін, кіраўніца фракцыі Эрудытаў, аб’яўляе дывергентаў (людзей, якія па сваіх здольнасцях пасуюць усім фракцыям) небяспечнымі злачынцамі. Арганізаваўшы паляванне на іх, яна шукае наймацнейшага, каб адкрыць артэфакт, які быў пакінуты заснавальнікамі калоніі. Інфармацыя, заключаная ў артэфакце, можа праліць святло не толькі на мінулае горада, але і растлумачыць, адкуль узяліся дывергенты і як пабудаваць светлую будучыню.

Экранізацыю другой часткі трылогіі «Дывергент» Веранікі Рот даверылі Роберту Швентке, рэжысёру «Рэда» (2010) і «Падмані мяне» (серыял, 2009—2011). Услед за ім праект амаль цалкам змяніў каманду, адпаведна змяніўся і падыход да першакрыніцы: сцэнар значна адышоў ад кнігі ў бок спрашчэння сюжэтных ліній. Адначасова дадалося відовішчнасці за кошт выкарыстання незвычайных прыладаў і новых трукаў.

Стужка працягвае аповед пра Трыс Праяр — дывергента, які не ўпісваецца ў сістэму пяці фракцый, створаных для мірнага суіснавання людзей 200 гадоў таму. За фантастычным сюжэтам хаваецца падлеткавая драма пра пошукі сябе ў гэтым свеце і ўсведамленне сваёй адрознасці ад іншых. «У жыцці ёсць шмат магчымасцяў праявіць адвагу. Адна з самых выбітных — быць сабой. Гэта сапраўды патрабуе ўнутранай сілы, асабліва калі вакол сотні людзей, і кожны ведае, якім ты павінен быць», — мяркуе Шэйлін Вудлі, выканаўца галоўнай ролі.

Маладая актрыса ў свае 23 мае некалькі ўзнагарод і намінацый. За стужку «Захапляльны час» (2013) яна атрымала спецыяльны прыз на незалежным кінафестывалі «Сандэс-2013». А сёлета яна знялася ў экранізацыі аднайменнай кнігі Джона Грына «Вінаватыя зоркі» пра дзяўчыну, хворую на рак. На здымках «Інсургента» Шэйлін працавала з такімі зоркамі кіно, як Наомі Уотс і Кейт Уінслет.

Каментары

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?3

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі памёр брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка. Ён служыў у ГРУ15

Дактары з Туркменістана, швачкі з Непала. Работнікаў з якіх краін актыўна прыцягвае Беларусь2

СААЗ упершыню прызнала канцэрагенам тальк

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ8

У даверанай асобы Лукашэнкі забралі бізнэс пад Гроднам: «На парог выйшаў нейкі мужык і заявіў, што ўпершыню мяне бачыць»7

Памятаеце, як па Магілёве гуляў табун коней? Цяпер у тым самым двары пасецца статак кароў ВІДЭА2

Не толькі машыны з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра. Якія яшчэ аўто нельга будзе прыганяць у Беларусь17

У сеціве з'явілася ВІДЭА з карпаратыву найвышэйшых гомельскіх чыноўнікаў9

Навукоўцы спрагназавалі, які сёлета будзе ўраджай грыбоў і ягад

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?3

Фаварытка Лукашэнкі і Чыжа — што прынесла гімнастцы Ксеніі Санковіч блізкасць з палітычнымі элітамі?

Галоўнае
Усе навіны →