Свет25

Дзяўчаты-панкі з Ірана: небяспечныя для жыцця ФОТЫ

Насуперак дыскрымінацыі.

Тут і ніжэй фота @punkgirlsir via Instagram

Нарадзіцца жанчынай у Іране — не найлепшы лёс. У краіне не выконваюцца многія правы жанчын, дыскрымінацыя замацаваная на заканадаўчым узроўні. Сітуацыя толькі пагаршаецца. Не самая значная, але самая заўважная знешне праблема жанчын у Іране гэта жорсткі дрэс-код.

Закон абавязвае іранскіх жанчын насіць хіджаб. Супраць хіджабаў яны пратэстуюць у тым ліку віртуальна. Нядаўна СМІ заўважылі інстаграм punkgirlsir. Даволі звыклыя вобразы для еўрапейцаў смяротна небяспечныя ў Іране.

За няправільнае нашэнне хіджабу фанатыкі абліваюць іранскіх жанчын кіслатой. Афіцыйнае пакаранне менш жорсткае: калі адзенне адкрывае нешта акрамя твару і рук — 70 удараў плёткай ці 60 дзён турмы.

Раней вядомай па ўсім свеце стала Facebook-суполка My Stealthy Freedom, дзе іранскія жанчыны публікуюць свае фота з непакрытай галавой. Паказаць твар адважваюцца далёка не ўсе. Магчыма, тыя, хто адважваюцца, ужо і не жывуць у Іране.

Дзяўчыны з punkgirlsir ідуць далей: не толькі не пакрываюць галаву, але і апранаюцца ў такое, за што на вуліцы іх маглі бы і забіць.

Застаецца спадзявацца, што фанатыкі і паліцыя не падпішуцца на гэты акаунт — у адрозненне ад Facebook і Twitter, Instagram у Іране не заблакаваны. Пра тое, на якія інстаграмы з Ірана варта падпісацца, нядаўна пісаў The Guardian.

Каментары25

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў4

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі больш за 180 кандыдатаў здымуцца з выбараў, каб спыніць ультраправых5

У Мінску прайшоў вайсковы парад дзетсадаўцаў. Ім камандаваў хлопчык у форме міліцыі на электрамабілі ФОТА11

У Беларусь збіраецца прыйсці буйная гатэльная сетка з Расіі1

Пошукі 4-гадовай Маі Любімцавай у Камянецкім раёне працягваюцца

Франтавы святар з-за адсутнасці мошчаў выкарыстаў для правядзення еўхарыстыі косткі загінулых расійскіх салдат8

Памерла мама Аляксандра Глеба3

Апублікавалі спіс відаў дзейнасці, якімі змогуць займацца ІП

«Мы знаходзімся побач з мяжой Беларусі». Мэр Вільні прадставіў план абароны горада2

За грашовыя пераводы і перадачы палітвязням жыхарцы Брэста пагражае 7 гадоў турмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў4

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →