Свет11

РПЦ назвала чыпсы і энергетыкі «неправаслаўнымі» прадуктамі

Намеснік кіраўніка сінадальнага Аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства святар Раман Багдасараў заявіў, што хрысціянам дазволена ўжываць у ежу не ўсе прадукты.

«Некаторыя памыляюцца і думаюць, што калі дзень скаромны, то можна есці ўсё што хочаш. Напрыклад, забаронена есці геннамадыфікаваныя прадукты, якія прыносяць моцную шкоду не толькі самому чалавеку, але і яго нашчадкам. У царкоўнай практыцы закладзена жорсткае правіла, што грэх — гэта тое, што шкодзіць здароўю чалавека», — прыводзіць «Інтэрфакс» словы святара.

На яго думку, у спіс прадуктаў, забароненых для вернікаў, уваходзяць «розныя трансгенныя тлушчы, алкагольныя напоі дрэннай якасці, чыпсы, энергетыкі — усё тое, што ўплывае на здароўе чалавека ў адмоўны бок». Таксама хрысціяніну нельга дзейнічаць на шкоду сабе залішнім вінапіццем або залішнім спажываннем ежы, сцвярджае святар.

Раней Грамадская палата РФ прапанавала ўвесці праваслаўны стандарт прадуктаў і паслуг. З такой ініцыятывай выступіў старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы Уладзімір Слепакоў. Адпаведны ліст быў накіраваны патрыярху. Новая сістэма сертыфікацыі дазволіць пацвердзіць не толькі высокую якасць і бяспеку прадукцыі, але і ацаніць яе станоўчы ўплыў на духоўнае і фізічнае здароўе людзей.

Каментары11

Былы палітвязень з жонкай адкрылі краму сувеніраў — як ідзе справа?1

Былы палітвязень з жонкай адкрылі краму сувеніраў — як ідзе справа?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Пасля абвастрэння становішча на мяжы ў ваенкаматы звярнуліся тысячы добраахвотнікаў49

Топ-7 новаўвядзенняў амністыі-2024 — палёгка жанчынам, асуджаным за наркотыкі ці забойства, у якіх ёсць дзеці2

Лукашэнка: Сёння нас спрабуе вучыць увесь Еўрасаюз на чале са Злучанымі Штатамі6

У Навагрудку пажарнай машыне знайшлі цікавае прымяненне ФОТАФАКТ6

Цельца чатырохгадовай Маі Любімцавай знайшлі ў вадаёме1

«Зрабіў дурасць»: Байдэн прызнаўся, што ледзь не заснуў на дэбатах з Трампам12

Алімпійская чэмпіёнка з Беларусі завяршыла кар'еру ў 32 гады1

Чатырохгадовая Мая Любімцава, якую шукалі больш за суткі, загінула

Ёгуртны ці кефірны халаднік з агуркамі — з балгарскімі ноткамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень з жонкай адкрылі краму сувеніраў — як ідзе справа?1

Былы палітвязень з жонкай адкрылі краму сувеніраў — як ідзе справа?

Галоўнае
Усе навіны →