Свет19

«Будучыня Еўропы непрадказальная». Туск заклікаў ЕС процістаяць Трампу

Cтаршыня Еўрапейскай рады Дональд Туск мяркуе, што «заявы новай амерыканскай адміністрацыі» робяць будучыню Еўропы «вельмі непрадказальнай».

Упэўненасць у гэтым палітык выказаў у пасланні, адрасаваным 27 кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў краін Еўразвяза напярэдадні саміта ЕС, запланаванага на 3 лютага ў сталіцы Мальты — Валета. Дакумент размешчаны 31 студзеня на сайце Еўрарады.

Дзеянні адміністрацыі новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа названы ў ліку асноўных пагроз Еўропе, — разам з «напорыстым Кітаем», «агрэсіўнай палітыкай Расіі ў адносінах да Украіны і яе суседзяў», «вайной, тэрорам і анархіяй на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы» і ростам ўплыву радыкальнага ісламу. На думку старшыні Еўрарады, ва ўмовах узмацнення шматпалярнасці ў свеце антыеўрапейскі тэндэнцыі і настроі еўраскептыкаў ўсё больш адчувальныя.

На гэтыя змены Еўропа павінна адказаць цэлым шэрагам рашучых крокаў, якія дазволяць вывесці «еўрапейскую інтэграцыю на новы ўзровень», мяркуе Туск.

Гаворка ідзе пра ўзмацненне бяспекі ўнутры Еўрасаюза і на яго межах, а таксама аб лепшым забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага дабрабыту еўрапейскіх грамадзян, сказаў палітык. Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што ЕС не павінен адмаўляцца ад ролі вядучага гандлёвага гульца на сусветнай арэне.

«Мы павінны выкарыстоўваць змены ў гандлёвай стратэгіі ЗША на карысць Еўрасаюзу шляхам актывізацыі перамоў з зацікаўленымі партнёрамі і адначасовай абароны сваіх інтарэсаў», — падкрэсліў кіраўнік Еўрарады

Каментары19

Лукашэнка: Пасля абвастрэння становішча на мяжы ў ваенкаматы звярнуліся тысячы добраахвотнікаў12

Лукашэнка: Пасля абвастрэння становішча на мяжы ў ваенкаматы звярнуліся тысячы добраахвотнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Франтавы святар з-за адсутнасці мошчаў выкарыстаў для правядзення еўхарыстыі косткі загінулых расійскіх салдат8

Памерла мама Аляксандра Глеба3

Апублікавалі спіс відаў дзейнасці, якімі змогуць займацца ІП

«Мы знаходзімся побач з мяжой Беларусі». Мэр Вільні прадставіў план абароны горада1

За грашовыя пераводы і перадачы палітвязням жыхарцы Брэста пагражае 7 гадоў турмы

Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК3

Нацпарк Аўстраліі размясціў вакансію выгульшчыка вомбата. У гэтай жывёліны — асаблівы рэжым дня

Орбан запосціў ФОТА з Зяленскім1

Расійскага сенатара вінавацяць у згвалтаванні масажысткі. Гісторыя цьмяная

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пасля абвастрэння становішча на мяжы ў ваенкаматы звярнуліся тысячы добраахвотнікаў12

Лукашэнка: Пасля абвастрэння становішча на мяжы ў ваенкаматы звярнуліся тысячы добраахвотнікаў

Галоўнае
Усе навіны →