Здарэнні3

СК не знайшоў прыкмет «давядзення да суіцыду» у выпадку са смерцю радавога у Слонімскім гарнізоне

Фота Радыё Свабода

Следчы камітэт адмовіў у завядзенні крымінальнай справы па факце смерці 20-гадовага Аляксандра Арлова ў Слонімскім гарнізоне восенню 2018-га. Але родныя катэгарычна не згодныя з версіяй суіцыду, паведамляе Радыё Свабода.

20-гадовага Аляксандра Арлова зь вёскі Краснае Карэліцкага раёну пахавалі 7 верасьня. У Менску ў гэты час ішоў працэс у справе аб сьмерці Аляксандра Коржыча. Арлова, як і Коржыча, знайшлі ў пятлі ў частцы, дзе ён праходзіў тэрміновую службу. Цела адвезьлі на экспэртызу, пасьля перадалі родным. Афіцыйная вэрсія сьмерці, агучаная на сайце Мінабароны, — суіцыд. Маці загінулага салдата Вольга выказвала сумненьні ў гэтым ужо ў дзень пахаваньня. На шыі яе сына былі відаць дзьве странгуляцыйныя баразны, што, на яе думку, можа сьведчыць пра крымінальны характар здарэньня.

Праверку па факце сьмерці Аляксандра Арлова праводзілі ва ўпраўленьні Сьледчага камітэту Гродзенскай вобласьці. Яна пачалася ў верасьні і працягвалася амаль пяць месяцаў. Па словах маці загінулага салдата Вольгі, у СК ёй расказвалі пра неабходнасьць апытаць саслужыўцаў сына, а таксама правесьці вялікую колькасьць экспэртыз. Ліст з вынікамі праверкі Вольга атрымала толькі 26 студзеня 2019 году.

«Даслалі ліст. Пішуць, што схіленьня да самагубства не было, — расказала Свабодзе Вольга. — 17.01.2019 упраўленьнем Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласьці прынятае рашэньне адмовіць у завядзеньні крымінальнай справы па факце сьмерці Арлова А. праз адсутнасьць складу злачынства. А адкуль дзьве баразны на шыі і пашкоджаньне скуры на лбе — пра гэта нічога не гавораць. Тэксту мэдыцынскай экспэртызы цела сына мне ніхто не паказаў. Сьледчая сказала, што ня мае права мне яго паказваць. Трэба пісаць заяву з просьбай даць магчымасьць азнаёміцца. Заяву будуць разглядаць, і тады прымуць рашэньне, ці я магу ўбачыць гэтыя дакумэнты».

Родныя Аляксандра Арлова зьбіраюцца абскарджваць пастанову аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы.

«Напісана, што не давядзеньне да самагубства, — гаворыць маці загінулага. — А хто яго тады пабіў, хто павесіў? Адкуль дзірка ў галаве? Здымкі ўсе бачылі. Дзьве баразны на шыі. Гэта не рэальна. Атрымліваецца, што ён сябе адзін раз падушыў, потым другі раз палез. Гэта ж абсурд, разумееце?»

Каментары3

У парку Чалюскінцаў на атракцыёне адарваліся тросы — пацярпелі людзі, на месцы было шмат хуткіх1

У парку Чалюскінцаў на атракцыёне адарваліся тросы — пацярпелі людзі, на месцы было шмат хуткіх

Усе навіны →
Усе навіны

З адрэстаўраванага кінатэатра «Перамога» прыбралі Пагоню4

Францыя па пенальці прайшла Партугалію

Адзін з каталіцкіх святароў прыехаў на фэст у Будслаў ва ўборы з нацыянальным арнаментам ФОТАФАКТ5

«Гэта сапраўдная сенсацыя». Пры раскопках на Менцы знайшлі зааморфную фігуру, якой 1000 гадоў4

У Манголіі знайшлі парэшткі байца з Беларусі, які загінуў 85 гадоў таму

Іспанія выбіла Германію з хатняга чэмпіянату Еўропы на 119-й хвіліне ВІДЭА5

«Праз тры гадзіны пасля засялення». З 7 ліпеня беларусаў абавязалі паведамляць у міліцыю пра здачу жылля іншаземцам

«Крэпкахазяйственная рука дацягнулася да справы». Як цяпер выглядае маёнтак Падароск, адціснуты ва ўладальніка ФОТАФАКТ4

На мяжы з Польшчай цалкам знікла чарга з легкавікоў. Што адбываецца?32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У парку Чалюскінцаў на атракцыёне адарваліся тросы — пацярпелі людзі, на месцы было шмат хуткіх1

У парку Чалюскінцаў на атракцыёне адарваліся тросы — пацярпелі людзі, на месцы было шмат хуткіх

Галоўнае
Усе навіны →