Свет18

ЗША падрыхтавалі новыя санкцыі супраць Расіі

ЗША падрыхтавалі новыя санкцыі супраць Расіі з-за атручвання Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Паводле агенцтва, пакет абмежаванняў ужо гатовы і чакае ўхвалення Белым домам. Якія менавіта санкцыі будуць уведзеныя, выданне не ўдакладняе.

У жніўні 2018 года Дзярждэпартамент ЗША аб'явіў пра увядзенне санкцый супраць Расіі, усклаўшы на расійскія ўлады адказнасць за прымяненне ў Вялікабрытаніі атрутнага рэчыва «Навічок». Але тады была задзейнічана толькі частка абмежаванняў, а менавіта забарона экспарту тавараў і тэхналогій, звязаных з нацыянальнай бяспекай.

Другі пакет абмежаванняў (у іх лік уваходзіць паніжэнне статусу двухбаковых адносін, поўная забарона на экспарт тавараў з ЗША і імпарт у ЗША, забарона на паветраныя зносіны для дзяржаўных перавозчыкаў) тады ўведзены не быў.

Каментары18

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення1

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Ёгуртны ці кефірны халаднік з агуркамі — з балгарскімі ноткамі2

Яўгенія Чарняўская, дачка заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера, занялася вырабам люксавай керамікі11

Турцыя стала апошнім чвэрцьфіналістам Еўра-2024 у нервовай дуэлі з Аўстрыяй ВІДЭА

Польшча ўвядзе дэталёвы кантроль транзіту з Кітая праз Беларусь, давяла да Мінска патрабаванні16

Лукашэнка зноў выступіў з пагрозамі на адрас Украіны і Захаду. Аднак гэтыя пагрозы не ўтрымлівалі нічога рэальнага новага1

Радзіна адказала на параду Пазняка не лезці ў палітыку47

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?12

Нідэрланды разграмілі Румынію і выйшлі ў чвэрцьфінал ВІДЭА

Сезон агуркоў: скарыстайце яго так2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення1

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →