Культура5

Пад Ушачамі знайшлі рэзідэнцыю полацкіх князёў, дзе мог бываць Усяслаў Чарадзей

Археолагі і валанцёры на беразе возера Чарсцвяды ва Ушацкім раёне выявілі фрагменты загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя, перадае БелТА.

Археалагічная экспедыцыя ідзе трэці тыдзень.

Каманда, якая адшукала рэзідэнцыю полацкіх князёў. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Гісторык Васіль Варонін ў свой час выказваў гіпотэзу, што землі і двары полацкага ваяводы XVI стагоддзя, якія месціліся тут, могуць быць спадчынай больш ранняга перыяду. «Нам удалося даказаць, што тут былі княжацкія дамініяльныя ўладанні. Цяпер знайшлі іх канкрэтнае месца», — распавёў археолаг Марат Клімаў.

Спецыялісты выявілі печ, кніжную зашпільку XII стагоддзя, наканечнік стралы, кераміку.

Кніжная зашпілька ХІІ стагоддзя. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Знаходкі сведчаць, што тут жыла і адпачывала статусная асоба.

«Падобныя фрагменты рэзідэнцыі за межамі гарадоў мы ідэнтыфікуем ўпершыню ў гісторыі археалогіі Беларусі. Назваць канкрэтныя імёны князёў, якія тут маглі жыць, не можам.

Тэарэтычна, тут мог бываць Усяслаў Чарадзей «, - дадаў археолаг Марат Клімаў.

Тут знайшлі чалавечыя парэшткі. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Не выключана, што ў час міжусобіцы княжая рэзідэнцыя была спаленая. Тут знайшлі чалавечыя парэшткі, пакуль невядома, якога перыяду.

Каментары5

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца3

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Кракадзіл насмерць загрыз 12-гадовага падлетка ў Аўстраліі. Як так здарылася?4

Колькі хлеба і малака можна было купіць на мільён у 2014 годзе і колькі цяпер — на той дэнамінаваны мільён6

Эксперты папярэджваюць пра рызыку пандэміі птушынага грыпу

Гутэрыш на сустрэчы з Лукашэнкам гаварыў пра амністыю палітвязняў і правы чалавека2

Страшнае ДТЗ у Драгічынскім раёне: чацвёра загінулых, у тым ліку 10-гадовая дзяўчынка1

ЗША вітаюць вызваленне беларускіх палітвязняў і заклікаюць вызваліць астатніх3

Узмоцнены кантроль чыгункі на польскай мяжы спыніўся праз 33 гадзіны. Слова за Лукашэнкам7

Стратнае прадпрыемства падарыла бус гомельскаму АМАПу — «з улікам дзяржаўнай важнасці»2

Зяленскі патлумачыў, чаму не пагадзіўся на прапанову Орбана аб спыненні агню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца3

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца

Галоўнае
Усе навіны →