Грамадства45

Пракапеня раскрыў дэталі нарады ў Лукашэнкі: незадаволенасць Карпенкам, школы пры ПВТ і крэдыты ўсім ахвотным на ІТ-адукацыю

У Палацы Незалежнасці пасля сустрэчы з прэзідэнтам. Віктар Пракапеня (справа), кіраўнік ПВТ Усевалад Янчэўскі (у цэнтры), юрыст Дзяніс Алейнікаў. Фота з фэйсбука Віктара Пракапені.

ІТ-бізнесмен Віктар Пракапеня апублікаваў у сваім ФБ пост, дзе апісаў вынікі сустрэчы праграмістаў з Лукашэнкам. 

Парк высокіх тэхналогій (ПВТ) прагназуе павелічэнне патрэбы ў праграмістах, якую будзе праблематычна закрыць, таму гатовы выдаваць усім ахвотным беспрацэнтныя крэдыты на перанавучанне па ІТ-спецыяльнасці. 

Памер крэдыту — да 6000 рублёў, з адтэрміноўкай на два гады і пагашэннем цягам трох. Крэдытаваць гатовыя да трыццаці тысяч чалавек за год.

Рабіцца гэта будзе са сродкаў самога ПВТ, куды кампаніі-рэзідэнты цяпер робяць адлічэнні. 

Як удакладніў Пракапеня ў каментары «Нашай Ніве», гаварыць пра дакладную дату пачатка выдачы крэдытаў яшчэ рана. Гэта стане магчымым пасля падрыхтоўкі прававой базы, якая будзе аформлена яшчэ адным дэкрэтам. 

«Акрамя гэтага абмеркавалі ідэю стварэння новага ІТ-Універсітэта з эксперыментальнымі падыходамі да навучання, а таксама прэзідэнт падтрымаў ідэю дазволіць некаторым школам увайсці ў ПВТ для праверкі розных эксперыментальных праграм, і, калі будзе пазітыўны вынік — маштабаваць гэтыя ідэі на ўсю краіну, — напісаў таксама Пракапеня.

— Прэзідэнт падкрэсліў, што ў адукацыі бардак, і, калі гэта не будзе выпраўлена, то хутка ў Міністэрства адукацыі будзе новы міністр.

Прэзідэнт пацвердзіў, што адукацыі будзе надавацца самая пільная ўвага і плануецца правядзенне яшчэ як мінімум адной нарады па гэтым пытанні».

У каментары «Нашай Ніве» Пракапеня таксама адзначыў, што ўсё акрэсленае стане магчымым толькі пасля прыняцця новага Дэкрэта аб ПВТ, які дазволіць уваходзіць у парк таксама і адукацыйным установам, напрыклад, — школам, якія праз гэта змогуць уводзіць эксперыментальныя праграмы, не прывязаныя да праграм Мінадукацыі.

Віктар Пракапеня чакае, што аб'ёмы экспарту ПВТ па выніках 2019 года перавысяць лічбу $ 2 млрд. За 3 гады гэты паказчык вырас у 2,4 разу. «Рубель стаіць на месцы ў тым ліку дзякуючы валюце, якая паступае ў краіну ад ІT-галіны», — кажа Пракапеня.

На сёння доля ІКТ у ВУП краіны дасягнула 5,5% — гэта супастаўна з унёскам сельскай і лясной гаспадаркі (6,4%), будаўніцтва (5,4%), транспарту (5,8%). «Да 2022 года гэтая доля вырасце да 10%», — прагназуе бізнэсовец.

Апытанка

Каментары45

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення1

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Турцыя стала апошнім чвэрцьфіналістам Еўра-2024 у нервовай дуэлі з Аўстрыяй ВІДЭА

Польшча ўвядзе дэталёвы кантроль транзіту з Кітая праз Беларусь, давяла да Мінска патрабаванні16

Лукашэнка зноў выступіў з пагрозамі на адрас Украіны і Захаду. Аднак гэтыя пагрозы не ўтрымлівалі нічога рэальнага новага1

Радзіна адказала на параду Пазняка не лезці ў палітыку47

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?12

Нідэрланды разграмілі Румынію і выйшлі ў чвэрцьфінал ВІДЭА

Сезон агуркоў: скарыстайце яго так2

У Івацэвічах пенсіянера выхапілі з-пад колаў цягніка літаральна ў апошні момант ВІДЭА

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення1

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →