Улада20

Статкевіч: Увечары у мяне пачалася хуткая і вострая алергічная рэакцыя. У выпадковасць не веру

Палітык Мікола Статкевіч расказаў пра дзіўны выпадак, які здарыўся з ім увечары 19 снежня. 

«Позна вечарам у мяне пачалася вельмі хуткая і вострая алергічная рэакцыя. Пачаўся ацёк дыхальных шляхоў. Жонка — урач. Не марудзіла ні хвіліны — знайшла ў хатняй аптэчцы антыалергічны прэпарат для ін’екцый, разламала капсулу і дала выпіць. Спыніла працэс да прыезду «хуткай».

Дзяўчаткі, што прыехалі і зрабілі ін’екцыі — дзякуй ім. Ад шпіталізацыі я адмовіўся.

Не ведаю, як да мяне дабраліся, але ў выпадковасць гэтага інцыдэнта менавіта ў такі дзень не веру. Раней такога са мной ніколі не здаралася. Звычайнае харчовае атручванне выключаю — еў за некалькі гадзін перад гэтым і толькі раней выпрабаваную мной ежу», — напісаў ён на Hramada.org.

Статкевіч сцвярджае, што алергічная рэакцыя з такімі ж сімптомамі была некалькі месяцаў таму ва Уладзіміра Някляева «пасля візіта аднаго нібыта беларускага эмігранта».

Каментары20

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі7

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Актывісты прыехалі на польска-беларускую мяжу «блакаваць рух». Але гэта блакаванне ўмоўнае10

«За раз сабраў 500 грыбоў!» Беларус навучыўся беспамылкова вызначаць суперураджайныя паляны1

У офісе Зяленскага абверглі, што прэзідэнт дасць інтэрв'ю Такеру Карлсану

Колькасць нараджэнняў у Мінску падскочыла 3 ліпеня на 175%2

Па дарогах Беларусі ездзіць мульцяшны рэтрааўтамабіль3

Латушка: Лукашэнка склікаў закрытае пасяджэнне Рады бяспекі для абмеркавання патрабаванняў Польшчы1

Праваабаронцам дакладна вядома пра сем палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю1

Трамп рыхтуецца да суперніцтва з Камалай Харыс за пасаду прэзідэнта ЗША

У Расіі затрымалі камандзіра дэсантнікаў, якія зверствавалі ў Бучы. Але затрымалі яго за іншае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі7

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →