Грамадства

Шасці чалавекам па «справе размаляваных цюкоў» далі па годзе калоніі

Суд Стаўбцоўскага раёна вынес прысуды па рэзананснай «справе размаляваных цюкоў з саломай» супраць сямі палітвязняў, затрыманых 1 верасня мінулага года ў Дзяржынскім раёне. 

Суддзя Вікторыя Суднік прызнала ўсіх вінаватымі па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства групай асобаў) і прызначыла ўсім, акрамя Кацярыны Арыкі, па годзе калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — Андрэю Арыку, Максіму Дубешку, Аляксандру Бабко, Вользе Дубовік, Алене Дзядзюлі, Ігару Мысліўцу.

Кацярыну асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў зале суда. 

Абвінавачаных затрымалі 1 верасня мінулага года ў Дзяржынскім раёне. Паводле версіі абвінавачвання, яны нанеслі фарбавальнікам чырвонага і чорнага колераў выявы рознага зместу на 82 упакоўкі сенажу, якія належаць ААТ «Крутагор'е-Петкавічы». Шкода склала 1,5 тысячы рублёў.

У судзе абвінавачаная Кацярына Арыка распавяла, што да некаторых затрыманых прымяняўся гвалт.

«Намалявалі (затрыманым) на спінах свастыку. Сказалі, што расстраляюць… размалявалі рукі, твар. Потым паднялі, павялі на поле, расставілі вакол цюкоў, узялі тэлефон і здымалі на камеру. Потым назад завялі і паклалі тварам у зямлю», — паведаміла Кацярына Арыка.

Фігуранты справы падкрэслілі, што арганізаваў «акцыю» праз тэлеграм невядомы хлопец. Сярод затрыманых яго не аказалася.

Двое абвінавачаных па справе прапаноўвалі следчым цалкам выкупіць размаляваныя цюкі або памыць іх, але прапановы нават не былі перададзеныя дырэктару гаспадаркі.

Каментары

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?5

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адна ахвяра непагадзі: у Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка

На беларуска-літоўскай мяжы упершыню за доўгі час з'явілася чарга з аўтобусаў1

Рыжанкоў: Беларусь гатова да дыялогу з Польшчай па сітуацыі на мяжы19

У залатой буцы на Еўра-2024 адразу некалькі ўладальнікаў

Як адрозніваюцца ўмовы працы для ІП у Беларусі і Літве? 1

Анёл Смерці. Гісторыя беларускі, якая паведамляе родным загінулых каліноўцаў пра іх гібель2

Аргенціна выйграла Кубак Амерыкі па футболе — і гэта таксама рэкорд

Як адразу пасля замаху на Трампа сацсеткі запоўнілі тэорыі змовы і пры чым тут Ілан Маск30

У Брэсце закансервуюць руіны 400-гадовага кляштара. Гэта адзінае збудаванне, што засталося ад гістарычнага Берасця4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?5

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →