Грамадства3232

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця

Оперная дзіва Маргарыта Ляўчук падзялілася здымкамі з вяселля.

Маргарыта Ляўчук з мужам. Фота тут і далей: інстаграм спявачкі

З абраннікам Маргарыта распісалася ў Харкаве колькі месяцаў таму.

«Шчасце любіць цішыню, але ўсё ж прыйшоў час падзяліцца сваёй радасцю з вамі.

Я выйшла замуж за самага неверагоднага мужчыну, сапраўднага ўкраінскага героя і шыкоўнага прыгажуна. І так сталася, што Культурны дэсант здымаў наша вяселле ў Харкаве, каб зрабіць пра гэтую цудоўную падзею фільм у рамках праекта «Франтавая Студыя». І сёння нарэшце на ютубчыку Cultural Forces Music вы ўжо можаце яго паглядзець.

У якасці вясельнага падарунка ад Колі Сяргі, вядомыя ўсім украінскія зорачкі Саша Чэмераў і Сяргей Жадан, па нашай гісторыі кахання напісалі песню, якая стане хітом, як кажуць усе. Песню мы з маім мужам ужо запісалі і яна хутка будзе на ўсіх пляцоўках».

Спявачка дадала, што чакае дзіця.

Нядаўна Маргарыта пераехала жыць ва Украіну. Яе абраннік — Руслан Карнійка, ён з Харкава. Вучыўся ў Харкаўскім нацыянальным універсітэце Паветраных Сіл імя Івана Кажадуба. Служыць у супрацьпаветранай абароне, збіў каля дзясятка дронаў на подступах да Харкава.

Сама спявачка ездзіла на фронт выступаць перад вайскоўцамі разам з украінскім Культурным дэсантам. Тады і пазнаёмілася з Русланам.

А ў Брэсцкім абласным судзе спявачку месяц таму асудзілі завочна — ёй далі 6 гадоў пазбаўлення волі і штраф 800 базавых велічынь (32 тысячы рублёў). Яе абвінавацілі ў знявазе Лукашэнкі і ўладаў, удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні, здзеку з дзяржаўнага сцяга.

Каментары32

  • занавес
    12.07.2024
    вялікую оперную спявачку такі не ўзялі ў оперу?
  • Шчасця маладым
    12.07.2024
    Шчасця маладым. Дзіцятку і маці здароўя, малышка нарадзіцца моцным і здаровенькім.
  • Жадаю дзіцятка
    12.07.2024
    Чуяла маё сэрца, што такое гарачае каханне неспраста. Душа дзіцяці моцна хоча нарадзіцца ў гэты свет.
    https://nashaniva.com/336471
    Жадаю ўсяго самага найлепшага маладой сям'і і дзіцятку. Беражыце сябе!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць