Свет

Расія можа паралізаваць работу інтэрнэту на глабальным узроўні. Эксперты расказалі, як яна можа гэта зрабіць

Крэмль можа перарэзаць сусветныя інтэрнэт-кабелі. На такую думку наводзіць падазроная актыўнасць расійскага флоту ў Ірландыі.

Падводны кабель сувязі. Фота depositphotos.com.

Пакуль увесь свет сочыць за крызісам вакол Украіны, ірландскія вайскоўцы фіксуюць у сваім рэгіёне павышаную актыўнасць расійскага флоту. ВМФ Расіі плануе правесці там вучэнні, пры гэтым манеўры Масквы пройдуць занадта блізка да стратэгічна важных падводных кабеляў сувязі, піша аналітычны цэнтр Atlantic Council.

Раней Масква часта ладзіла буйныя кібератакі — сярод іх, напрыклад, маштабная атака 2015 года на энергасістэму Украіны, альбо атака ў 2004 годзе на Эстонію. Але ж калі Расія пажадае перайсці ад хакерства да фізічнага знішчэння інфраструктуры інтэрнэту, гэта можа выклікаць сапраўдны хаос у свеце. Разрыў падводных кабеляў, якія дапамагаюць спалучаць праз інтэрнэт розныя часткі свету, прывядзе да панікі і бязладдзя, падарве эканамічную актыўнасць і парушыць міждзяржаўныя і ўнутраныя камунікацыі.

16 такіх кабеляў знаходзяцца каля берагоў Ірландыі. Калі Расія перарэжа некаторыя з іх, што злучаюць Ірландыю з Нарвегіяй, Брытаніяй, Ісландыяй і ЗША, гэта пашкодзіць сусветны інтэрнэт-трафік. На рамонт спатрэбіцца некалькі гадзін ці нават дзён, падчас якіх закранутым аварыяй краінам будзе не да іншых падзей у свеце.

Эксперты папярэджваюць і пра іншы кабель — той, што быў пракладзены праз Керчанскі праліў у 2014 годзе. Зараз ад яго залежаць інтэрнэт-карыстальнікі ў Крыму, але разрыў кабелю можа пашкодзіць сувязь з інтэрнэтам і на мацерыковай Украіне. Гэта выклікала б паніку ва ўкраінскім грамадстве і спрыяла б устанаўленню Крамлём кантролю над краінай.

Масква ўжо дзейнічала такім чынам. Калі ў 2014 годзе Расія акупавала Крым, адным з яе першых дзеянняў было пераразанне кабелю, які злучаў Крым са знешнім светам. Гэта парушыла падключэнне да інтэрнэту і спрыяла частковай інфармацыйнай блакадзе Крыма, а таксама дало Маскве яшчэ адзін рычаг уплыву на рэгіён.

Такія дзеянні адпавядаюць расійскай ваеннай дактрыне, у якой надаецца ўсё больш увагі ў сучасных канфліктах кантролю над апаратным і праграмным забеспячэннем, а таксама над віртуальным асяроддзем. Заходнія чыноўнікі гэта заўважаюць. Нядаўна кіраўнік брытанскай арміі папярэдзіў, што дзейнасць расійскага ВМФ можа пагражаць падводным кабелям і дасць магчымасць Маскве парушыць сусветны інтэрнэт-трафік.

Каментары

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі7

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Актывісты прыехалі на польска-беларускую мяжу «блакаваць рух». Але гэта блакаванне ўмоўнае10

«За раз сабраў 500 грыбоў!» Беларус навучыўся беспамылкова вызначаць суперураджайныя паляны1

У офісе Зяленскага абверглі, што прэзідэнт дасць інтэрв'ю Такеру Карлсану

Колькасць нараджэнняў у Мінску падскочыла 3 ліпеня на 175%2

Па дарогах Беларусі ездзіць мульцяшны рэтрааўтамабіль3

Латушка: Лукашэнка склікаў закрытае пасяджэнне Рады бяспекі для абмеркавання патрабаванняў Польшчы1

Праваабаронцам дакладна вядома пра сем палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю1

Трамп рыхтуецца да суперніцтва з Камалай Харыс за пасаду прэзідэнта ЗША

У Расіі затрымалі камандзіра дэсантнікаў, якія зверствавалі ў Бучы. Але затрымалі яго за іншае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі7

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →