Свет

Верталёты нанеслі ракетны ўдар па нафтабазе ў расійскім Белгарадзе

Расійскія ўлады сцвярджаюць, што выбух стаў вынікам атакі з верталётаў Узброеных сіл Украіны. Украінскія ўлады каментароў пакуль не далі. 

Ранкам 1 красавіка адбыўся моцны выбух на нафтабазе ў расійскім Белгарадзе. Да цяперашняга часу гараць восем рэзервуараў з нафтапрадуктамі. На месцы працуюць выратавальнікі. Жыхары з суседніх вуліц былі эвакуяваныя. 

«Раснафта», якой належыць база, паведаміла, што яе персанал быў эвакуіраваны, ахвяр і пацярпелых няма.

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што па нафтабазе ў Белгарадзе нанеслі ўдар два ўкраінскія верталёты, якія заляцелі на тэрыторыю Расіі на малой вышыні.

Гэта другі інцыдэнт на тэрыторыі Белгародскай вобласці. Раней паведамлялася пра выбухі на складзе ўзбраенняў. Прычынай быў названы «чалавечы фактар».

Украінскія ўлады інцыдэнт не каментавалі. 

Каментары

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў6

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ледзь не здохлі за адзін прыпынак». У адным з мінскіх тралейбусаў тэмпература паднялася да 40°4

«Успрымаюць мае словы як папулізм». Падначаленыя сабатуюць загад кіраўніка Мінлясгаса падняць заробкі3

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Падрабязнасці6

Беларускія сілавікі прыехалі затрымліваць футбольнага фаната на машыне з расійскімі нумарамі ФОТАФАКТ8

У Францыі больш за 180 кандыдатаў здымуцца з выбараў, каб спыніць ультраправых5

У Мінску прайшоў вайсковы парад дзетсадаўцаў. Ім камандаваў хлопчык у форме міліцыі на электрамабілі ФОТА13

У Беларусь збіраецца прыйсці буйная гатэльная сетка з Расіі1

Пошукі 4-гадовай Маі Любімцавай у Камянецкім раёне працягваюцца

Франтавы святар з-за адсутнасці мошчаў выкарыстаў для правядзення еўхарыстыі косткі загінулых расійскіх салдат8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў6

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →