Усяго патроху

У Мінску прэзентаваны даведнік «Шоу-бізнес Беларусі 2011»

Прэзентацыя новага даведніка «Шоу-бізнес у Беларусі 2011» адбылася вечарам 12 снежня ў адным са сталічных клубаў.

Штогадовы даведнік «Шоу-бізнес у Беларусі» выходзіць у свет чацвёрты раз. Выпускае выданне, у якім прыведзеныя звесткі пра беларускі шоу-бізнес, сталічнае выдавецтва «Мэджык». Сёлета даведнік выйшаў накладам 10 тыс. асобнікаў.

Як сказаў на прэзентацыі генеральны дырэктар выдавецтва «Мэджык» Юрый Будзько, адрозненне новага даведніка ад папярэдніх у тым, што ў ім з’явілася «вельмі шмат новых асоб». Аб’ём выдання амаль не змяніўся, але прыкладна трэць інфармацыі — пра новых артыстаў.

Ён адзначыў, што папярэднія тры гады стваральнікі даведніка працавалі галоўным чынам у Мінску і Мінскай вобласці. «Нам проста не хапала года для таго, каб пашырыць геаграфію, — сказаў ён. — Цяпер мы сталі больш працаваць з рэгіёнамі, і высветлілася, што дна талентам там не відаць». Ён паведаміў, што праца па стварэнні новага даведніка «Шоу-бізнес у Беларусі 2012» пачнецца ўжо з пачатку 2011 года, і ён убачыць свет ў верасні-лістападзе наступнага года.

Як паведаміў Будзько, да новага выдання даведніка будзе прыкладацца медыядыск, які не ўдалося выпусціць да цяперашняй прэзентацыі па тэхнічных прычынах. Ён заўважыў, што выдавецтва шукае новыя шляхі распаўсюджання даведніка. Так, паводле яго слоў, выданне «Шоу-бізнес у Беларусі 2010» было накіравана кожнаму начальніку аддзела культуры раёнаў і ўсім дырэктарам дамоў культуры Беларусі. Частка накладу гэтага года таксама будзе распаўсюджвацца бясплатна.

Нагадаем, складальнікі даведніка ставяць перад сабой дзве задачы: дапамагчы беларускім артыстам, падказаўшы ім адрасы, неабходныя для паспяховай дзейнасці, а таксама дапамагчы тым, хто арганізуе канцэрты, падказаўшы імёны новых цікавых артыстаў. Сёлета пачаў працаваць таксама аб’ёмны партал www.show-biz.by, які апрача тэкставай інфармацыі пра выканаўцаў уключае аўдыё- і відэаматэрыялы.

У даведніку сабраныя звесткі пра беларускі шоу-бізнес, уключаючы інфармацыю пра выканаўцаў і калектывы розных жанраў (ад акадэмічнай музыкі да электронных праектаў), танцавальныя і харэаграфічныя калектывы, прадзюсараў, прамоўтараў, шоуменаў і вядучых. Таксама ў выданні ёсць звесткі пра афіцыйныя структуры, тэатральныя і канцэртныя пляцоўкі, фестывалі, паслугі, звязаных з шоу-бізнесам.

Каментары

«Сказалі маці, што застрэліўся». У войску ў Дзень Незалежнасці загінуў малады салдат6

«Сказалі маці, што застрэліўся». У войску ў Дзень Незалежнасці загінуў малады салдат

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі22

YouTube заблакаваў каналы Z-спевака Шамана і іншых расійскіх праўладных выканаўцаў4

Беларускія бізнэсмены спешна прадаюць долі ў сваіх польскіх транспартных кампаніях. Што адбываецца?4

У Мінску адкрылася першая крама, якая прыходзіць на змену «Бусліку»5

У Гомелі дэпутат правёў прыём грамадзян, на які ніхто не прыйшоў3

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно9

Міхаіл Падаляк расказаў, ці будзе Украіна выцягваць з-за кратаў «рэйкавых партызанаў»7

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак15

Журналістка БТ абурылася навіной пра сябе: Гэта была мая першая самастойная паездка ў Еўропу18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказалі маці, што застрэліўся». У войску ў Дзень Незалежнасці загінуў малады салдат6

«Сказалі маці, што застрэліўся». У войску ў Дзень Незалежнасці загінуў малады салдат

Галоўнае
Усе навіны →