Усяго патроху

ДТСААФ мае намер рэалізаваць 8 самалётаў Ан-2 і 26 верталётаў Мі-2

Сродкі ад продажу лішніх верталётаў і самалётаў ДТСААФ пойдуць на падтрыманне тэхнічнага стану рэальна эксплуатуемага парка авіяцыйнай тэхнікі.
Аб гэтым паведаміў галоўны інжынер авіяцыі ДТСААФ Андрэй Таццянін.

Паводле яго слоў, выстаўленне на продаж авіятэхнікі стала магчымым пасля падпісання ў канцы мінулага года прэзідэнтам распараджэння аб перадачы яе ва ўласнасць ДТСААФ. Раней самалёты і верталёты, якія эксплуатаваліся ў абаронна-тэхнічным таварыстве, былі ўласнасцю дзяржавы.

Нагадаем, бабруйскі аэраклуб прапаноўвае самалёты Ан-2 1981–1989 гадоў выпуску з напрацоўкай з пачатку эксплуатацыі ад 300 да 1.300 гадзін;

віцебскі — верталёты Мі-2 выпуску 1978–1986 гадоў з напрацоўкай з пачатку эксплуатацыі ад 2.200 да 3.600 гадзін; магілёўскі — самалёты Ан-2 1966–1989 гадоў выпуску з напрацоўкай з пачатку эксплуатацыі ад 500 да 4.000 гадзін; Цэнтральны аэраклуб (Мінск) — самалёты Ан-2 1966–1989 гадоў выпуску з напрацоўкай з пачатку эксплуатацыі ад 500 да 4.000 гадзін і верталёты Мі-2 1984 года выпуску з напрацоўкай з пачатку эксплуатацыі ад 1.900 да 2.800 гадзін. Акрамя таго, аэраклубы выставілі на продаж авіяцыйныя рухавікі розных гадоў выпуску і з рознай напрацоўкай з пачатку эксплуатацыі.

Авіяцыйная тэхніка будзе рэалізоўвацца шляхам правядзення конкурсу або аўкцыёну.

Паводле слоў Андрэя Таццяніна, цікавасць да выстаўленай на продаж авіятэхнікі праяўляюць у Расіі і Беларусі. У ДТСААФ ужо тэлефанавалі як прыватныя асобы, так і прадстаўнікі арганізацый, авіяцыйных рамонтных заводаў.

Андрэй Таццянін адзначыў, што ўсяго ДТСААФ мае намер рэалізаваць восем самалётаў Ан-2 і 26 верталётаў Мі-2. Кошт першых (1966–1989 гадоў выпуску) складае ад 2,5 тыс. долараў. Цана верталётаў 1978 года выпуску — ад 10 тысяч долараў, 1982–1984 гадоў выпуску — ад 22 тысяч долараў.

Каментары

У парку Чалюскінцаў на атракцыёне адарваліся тросы — пацярпелі людзі, на месцы было шмат хуткіх1

У парку Чалюскінцаў на атракцыёне адарваліся тросы — пацярпелі людзі, на месцы было шмат хуткіх

Усе навіны →
Усе навіны

З адрэстаўраванага кінатэатра «Перамога» прыбралі Пагоню4

Францыя па пенальці прайшла Партугалію

Адзін з каталіцкіх святароў прыехаў на фэст у Будслаў ва ўборы з нацыянальным арнаментам ФОТАФАКТ5

«Гэта сапраўдная сенсацыя». Пры раскопках на Менцы знайшлі зааморфную фігуру, якой 1000 гадоў4

У Манголіі знайшлі парэшткі байца з Беларусі, які загінуў 85 гадоў таму

Іспанія выбіла Германію з хатняга чэмпіянату Еўропы на 119-й хвіліне ВІДЭА5

«Праз тры гадзіны пасля засялення». З 7 ліпеня беларусаў абавязалі паведамляць у міліцыю пра здачу жылля іншаземцам

«Крэпкахазяйственная рука дацягнулася да справы». Як цяпер выглядае маёнтак Падароск, адціснуты ва ўладальніка ФОТАФАКТ4

На мяжы з Польшчай цалкам знікла чарга з легкавікоў. Што адбываецца?32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У парку Чалюскінцаў на атракцыёне адарваліся тросы — пацярпелі людзі, на месцы было шмат хуткіх1

У парку Чалюскінцаў на атракцыёне адарваліся тросы — пацярпелі людзі, на месцы было шмат хуткіх

Галоўнае
Усе навіны →