Усяго патроху82

Чырвона-зялёны сцяг разам з «Пагоняй»

Новыя цішоткі ад «Адлігі».

Студыя «Адліга» выпусціла цішоткі з чырвона-зялёным сцягам, надпісам «Каралеўства Вялікая Літва» спераду і выявай мяча на спіне.

Аўтар ідэі — Аляксандр Пархоменка з Мінска. Ён індывідуальны прадпрымальнік, гандлюе будматэрыяламі. Гісторыяй цікавіцца «для душы». Ідэю зрабіць такія майкі выношваў два гады.

На думку Аляксандра,

беларусам не варта грэбаваць спалучэннем чырвонага ды зялёнага. Калі бел-чырвона-белы — гэта сцяг Хрыста, то чырвоны з зялёным — паганскія колеры, колеры прыроды.
Іх можна пабачыць на граматах Вітаўта да тэўтонскага магістра.

Дастаткова зірнуць на людзей, якія ўзялі ў нас «Пагоню» — гэта сучасная Літва. Іх сцяг — чырвона-зялёны з жоўтай палоскай зверху, гістарычным колерам Жамойціі.

Цяжка патлумачыць чалавеку, якія вырас на бел-чырвона-белых сімвалах, што чырвона-зялёныя — таксама нашы, скардзіцца Аляксандр.

«Ёсць людзі, якія прасілі мяне не прывозіць гэтыя цішоткі. Але, пабачыўшы, потым яны мяне моцна абдымалі».

Па спіне выяўлены меч, на якім пералічаныя 17 земляў ВКЛ — ад Куршаў да Валынянаў, ды надпіс: «Atlantyda. Regnum Letavia».

«Атлантыда» — азначае тое, што мы ляжым на дне. Мы зараз сляпыя кацяняты, змагаемся самі з сабою. Не ведаем, хто мы, дзе суседзі. З кім павінны быць акрытыя межы, палітычныя і культурныя», кажа аўтар ідэі.

«Непаважна змагацца з чырвона-зялёнымі колерамі і думаць, што гэта з Усходу. У такіх варунках мы змагаемся самі з сабой,
і вораг толькі цешыцца, гледзячы на гэта», — лічыць Пархоменка.

Набыць такую цішотку можна ў галерэі «Ў» ці праз інтэрнэт. Кошт — 165 тысяч рублёў.

Каментары82

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення1

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Ёгуртны ці кефірны халаднік з агуркамі — з балгарскімі ноткамі2

Яўгенія Чарняўская, дачка заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера, занялася вырабам люксавай керамікі11

Турцыя стала апошнім чвэрцьфіналістам Еўра-2024 у нервовай дуэлі з Аўстрыяй ВІДЭА

Польшча ўвядзе дэталёвы кантроль транзіту з Кітая праз Беларусь, давяла да Мінска патрабаванні16

Лукашэнка зноў выступіў з пагрозамі на адрас Украіны і Захаду. Аднак гэтыя пагрозы не ўтрымлівалі нічога рэальнага новага1

Радзіна адказала на параду Пазняка не лезці ў палітыку47

Нідэрланды разграмілі Румынію і выйшлі ў чвэрцьфінал ВІДЭА

Сезон агуркоў: скарыстайце яго так2

У Івацэвічах пенсіянера выхапілі з-пад колаў цягніка літаральна ў апошні момант ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення1

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →