БЕЛ Ł РУС

Навіны культуры

24.06.2005 / 13:00

Nashaniva.com

Прэмія прынца Астурыйскага

Ляўрэатам найпрэстыжнейшай прэміі прынца Астурыйскага, якую часам называюць «Нобэлем гішпанамоўнага сьвету», стаў партугальскі нэўрапатоляг Антоніё Дамазіё. У сераду ў Аўеда (Гішпанія) старшыня журы Хуліё Радрыгес Вілянуэва ўрачыста назваў імя партугальца (цырымонія трансьлявалася ў жывым этэры каналу «Эўраньюс»).

Антоніё Дамазіё нарадзіўся ў 1944 г. у Лісабоне. Ён зрабіў значны ўнёсак у вывучэньне хваробаў Паркінсана і Альцгеймэра, дасьледаваньне мэханізмаў страху і яго пераадоленьня. Доктар Дамазіё — ляўрэат цэлага шэрагу прэстыжных нацыянальных прэмій і сябра шматлікіх акадэмій сьвету.

Жабяня наступае

Мэлёдыя для мабільніка з мультфільму «Шалёнае жабяня» апярэдзіла у брытанскім гіт-парадзе песьні «Coldplay» і «Oasis». Гэта гук матацыкла, падкладзены пад музычную тэму з кінафільму «Паліцыянт з Бэвэрлі-Гілз». У сьвеце пашыраецца мода на рынгтоны: званкі для мабільнікаўпаводле гітовых мэлёдый. Беларускія рынгтоны ёсьць на дыску «Крамбамбулі» «0,33 FM».

АВ, Сяргей Будкін

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула