БЕЛ Ł РУС

Андрэй Скурко

1.07.2005 / 13:0

Nashaniva.com

Досыць!

мой тэлевізар апошнім часам

працуе ў рэжыме радыё

я не магу вытрымліваць

столькі чырвонага колеру

я не магу вытрымліваць

столькі зялёнага колеру

мой тэлевізар працуе

ў рэжыме бязгучнага радыё

ДОСЫЦЬ! ідзеалогіі

ДОСЫЦЬ! аб’едзіненія

ДОСЫЦЬ! прасьпект пабядзіцелей

нашыя тэлефоны

маюць чужыя вушы

будзь у сабе — палохае

шоргат аўдыёстужкі

пры размове дваіх

заўсёды ёсьць нехта трэці

і трэба не забывацца

яму шторазу нагадваць

ДОСЫЦЬ! хлусьні і рабства

ДОСЫЦЬ! ідзеалогіі

ДОСЫЦЬ! танкаў на вуліцах

ДОСЫЦЬ! аб’едзіненія

ДОСЫЦЬ! камбайнаў і сеялак

ДОСЫЦЬ! прасьпект пабядзіцелей

ДОСЫЦЬ! ДОСЫЦЬ! ДОСЫЦЬ!

9.05.2005

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула