БЕЛ Ł РУС

Драма крапавага барэта

29.07.2005 / 13:0

Nashaniva.com

На спаборніцтвах унутраных войскаў за права насіць крапавы барэт, што прайшлі 16 чэрвеня ў Менску, ураджэнец Докшыц Вадзім Кушаль атрымаў падчас спарынгу цяжкія траўмы — закрытую чэрапна-мазгавую траўму і здушэньне галаўнога мозгу ад удару ў галаву.

Хлопец знаходзіўся ў коме, балянсуючы паміж жыцьцём і сьмерцю. У пачатку ліпеня, паводле слоў начальніка прэс-службы ўнутраных войскаў Паўла Траулькі, намецілася паляпшэньне — Вадзім пачаў пазнаваць родных, сядаў і еў. Выказвалася надзея, што празь некалькі тыдняў усе жыцьцёвыя функцыі адновяцца. Маці салдата Фаіна Фэрдынандаўна казала журналістам: «Бога малю, каб сын не застаўся калекам». Але, як высьвятляецца, Кушаль усё ж застанецца інвалідам. У аддзяленьні нэўрахірургіі, дзе знаходзіцца хлопец, ад камэнтароў адмаўляюцца.

Дарэчы, падчас праходжаньня службы Вадзім ужо атрымліваў моцны ўдар па галаве і лячыўся ў шпіталі МУС.

Павал Траулька так пракамэнтаваў трагедыю 16 чэрвеня: «Гэта няшчасны выпадак. Вадзім быў у ахоўным шлеме, як і яго супернік. Абодва былі ў баксэрскіх пальчатках. Выпрабаваньні на права насіць крапавы барэт вельмі жорсткія. З 60 прэтэндэнтаў да фінішу дайшлі 16».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула