БЕЛ Ł РУС

«Дык працуйма ж далей!»

7.07.2007 / 20:30

Nashaniva.com

Зварот Янкі Купалы, рэдактара газэты «Наша Ніва», да чытачоў у 1914 годзе.

Калі зірнем мы на тое, што за некалькі год зроблена намі, беларусамі, над падняцьцем свайго нацыянальнага багацтва, то адно толькі душа можа радавацца. У некалькі год мы зрабілі тое, што ў палякаў і расейцаў рабілася чуць ня цэлымі сталецьцямі. Выходзіць у сьвет колькі беларускіх газэт, друкуюцца кожны год дзясяткі кніжак розных названьняў, закладаюцца беларускія выдавецкія суполкі, кнігарні і т.п. І ўсё гэта робіць сам народ ці сваёй шчырай працай для Бацькаўшчыны, ці сваімі запрацаванымі капейкамі, аддаванымі на беларускія газэты, кніжкі. Працуем для ідэі і будуем самі сабе новае, лепшае жыцьцё.

Дык працуйма ж далей! Ня будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і насланых апекуноў.

Янка Купала, рэдактар «Нашай Нівы» 1914 год

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула