БЕЛ Ł РУС

З усіх старон

26.08.2005 / 13:00

Nashaniva.com

Новы загад бацькі туркмэнаў

Прэзыдэнт Туркмэністану Сапармурат Ніязаў забараніў выкарыстоўваць у краіне фанаграмы на музычных канцэртах, а таксама ў тэлевізійных праграмах. Выкарыстаньне фанаграмы забаронена на ўсіх культурных мерапрыемствах, што ладзяцца ў сувязі зь дзяржаўнымі сьвятамі, перадачах тэлеканалаў Генэральнай дырэкцыі туркмэнскай тэлевізіі, а таксама на ўсіх мерапрыемствах, што ладзяцца ў дзяржаўных, грамадзкіх установах, месцах масавага наведваньня грамадзян, у тым ліку на вясельлях і сямейных урачыстасьцях.

Літва пагражае адказам

Міністар замежных спраў Літвы Антанас Валёніс паабяцаў зрабіць захады ў выпадку, калі Беларусь пачне будаўніцтва на мяжы зь Літвой двух сьвінагадоўчых комплексаў у адказ на ўзьвядзеньне ля Ігналіны сховішча адпрацаванага ядзернага паліва. Паводле Мінсельгасхарчу, два комплексы на 108 тыс. галоў будуць найбуйнейшымі ў Эўропе.

МБ; gazeta.ru

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула