Гангадзэ — Герой Украіны
24 жніўня, на Дзень незалежнасьці Ўкраіны, прэзыдэнт Віктар Юшчанка прысвоіў званьне Героя Ўкраіны (пасьмяротна) журналісту Георгію Гангадзэ.
Ордэн Дзяржавы, які ўручаецца са званьнем, удава забітага Міраслава Гангадзэ атрымае пазьней. Рэдактар Інтэрнэт-газэты «Ўкраінская праўда» Г.Гангадзэ зьнік 16 верасьня 2000 г. У забойстве падазраюцца чыноўнікі з адміністрацыі Кучмы. Справу Гангадзэ параўноўваюць з справамі Захаранкі й Завадзкага.