БЕЛ Ł РУС

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ прыняла жорсткую рэзалюцыю па Беларусі

9.07.2007 / 13:27

Nashaniva.com

Супраць галасавалі дэлегацыі Беларусі й Расеі.

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ большасьцю галасоў прыняла рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі. Раней яна была ўхваленая камітэтам па палітычных пытаньнях і бясьпецы Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ

Дэпутат Савету Рэспублікі Натальля Андрэйчык заявіла, што афіцыйная беларуская дэлегацыя выступае супраць гэтай рэзалюцыі. Паводле спадарыні Андрэйчык, такое выдзяленьне Беларусі ёсьць няправільным і несправядлівым.

Паводле Натальлі Андрэйчык, Беларусь зацікаўленая ў стасунках з Эўразьвязам і ўдзеле ў эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва. Спадарыня Андрэйчык заклікала прагаласаваць супраць гэтай рэзалюцыі.

Дакладчык па Беларусі Хрыстыян Піл Ларэнтcэн заявіў, што вынесеная на разгляд асамблеі рэзалюцыя зьяўляецца «ўраўнаважанай». Ён заявіў, што выступы лідэраў беларускай апазыцыі на «круглым стале» ў Кіеве ўсхвалявалі ўсіх прысутных.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула