БЕЛ Ł РУС

Сьвята паэзіі ў Ракуцёўшчыне

20.07.2007 / 16:21

НХ

У нядзелю ў Ракуцёўшчыне (Маладзечанскі раён) адбудзецца традыцыйнае сьвята песьні і паэзіі «Ракуцёўскае лета - 2007».

22 ліпеня (нядзеля) адбудзецца традыцыйнае сьвята песьні і паэзіі «Ракуцёўскае лета — 2007». Менавіта ў Ракуцёўшчыне летам 1911 году адпачываў і тварыў Максім Багдановіч.

На сьвяце, якое пачнецца а 12‑й гадзіне, чакаецца прэм’ера – адкрыцьцё мэмарыяльнай часткі экспазыцыі ў адноўленым Доме гаспадара, а таксама паэтычныя чытаньні і выступы пісьменьнікаў ля Максімавай крынічкі.

Прыехаць у Ракуцёўшчыну можна электрацыяй Менск – Маладэчна (да станцыі Уша), адпраўленьне зь Менску: 8.22, 9.14, 10.00, 11.11.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула