БЕЛ Ł РУС

Тозік: Чаму гэта тэхнічныя ВНУ выпускаюць эканамістаў і дзяржслужачых? Трэба спыніць набор

29.11.2012 / 22:02

а што Вы думаеце пра гэта?

Неабходна разгледзець пытанне аб спыненні набору на няпрофільныя спецыяльнасці ў навучальных установах. Такое меркаванне выказаў у чацвер, падводзячы вынікі пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі, прысвечанай пытанням правядзення ўступнай кампаніі ў 2012 годзе, віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, надышла пара аптымізаваць выдаткі, прааналізаваць, чаму ў рэгіёнах і Мінску знаходзяцца побач ўстановы адукацыі з дублюючымі адзін аднаго спецыяльнасцямі, факультэтамі.

«Трэба ўважліва прааналізаваць сітуацыю і па-гаспадарску Міністэрству адукацыі прыняць рашэнне аб магчымым спыненні набору на няпрофільныя спецыяльнасці ў некаторых навучальных установах», — мяркуе Анатоль Тозік.

У якасці прыкладу ён прывёў некалькі навучальных устаноў, у назвах якіх ёсць словы «аграрны», «політэхнічны», але пры гэтым яны выпускаюць юрыстаў, эканамістаў, спецыялістаў сферы абслугоўвання і нават рыхтуюць дзяржслужачых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула