БЕЛ Ł РУС

У суботу пачнецца дэмантаж стадыёна «Дынама» ў Мінску

30.11.2012 / 10:33

На мінскім стадыёне «Дынама» 1 снежня адбудзецца суботнік, прысвечаны пачатку работ па падрыхтоўцы стадыёна да рэканструкцыі.

Падчас суботніка будуць дэмантаваныя сядзенні на казырку Заходняй трыбуны.
У працах прымуць удзел ветэраны беларускага футбола, работнікі стадыёна, прадстаўнікі футбольных клубаў «Мінск», «Дынама», БФФ, упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама.

Адкрыты архітэктурны конкурс на распрацоўку дызайн-праекта (канцэпцыі) рэканструкцыі комплексу аб’ектаў стадыёна «Дынама» ў Мінску працягнецца па 5 снежня. Мэта конкурсу — выяўленне найбольш цікавага архітэктурна-горадабудаўнічага рашэння галоўнага стадыёна краіны, які спалучае элементы класічнай архітэктуры 1950-х і сучаснай архітэктуры.

Нацыянальны футбольны стадыён будзе мець футбольнае поле з натуральным газонам, аўтаматычным палівам і падагрэвам, трыбуны на 40–41 тыс. месцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула