БЕЛ Ł РУС

Памёр стваральнік мультфільмаў пра Віні-Пуха Фёдар Хітрук

3.12.2012 / 13:45

Вядомы рэжысёр анімацыйнага кіно Фёдар Хітрук памёр сёння ў Маскве на 96-м годзе жыцця.

Фёдар Хітрук амаль паўстагоддзя прапрацаваў на студыі «Саюзмультфільм», як аніматар стварыў каля 200 персанажаў у 102 фільмах, сярод якіх — Снежная Каралева і Чырвоная Шапачка.

Як рэжысёр Фёдар Савельевіч дэбютаваў у 43 гады, паставіў мультфільмы «Гісторыя аднаго злачынства», «Таптыжка», «Вакацыі Баніфацыя», трылогію пра Віні-Пуха.
Большасць яго фільмаў ўвайшлі ў скарбніцу савецкай анімацыі, а таксама ў «залатую сотню» найлепшых расійскіх мультфільмаў за мінулыя 100 гадоў. Яго першы фільм «Гісторыя аднаго злачынства» сёння лічыцца пачаткам новага стылю ў савецкай мультыплікацыі.

За сваю доўгую кар’еру Фёдар Хітрук узнагароджаны шматлікімі кінематаграфічнымі прэміямі і прызамі.

Але прафесія для яго заўсёды быў значна вышэйшая за любыя узнагароды. Хітрук стварыў факультэт анімацыі на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў і да нядаўняга часу працягваў выкладаць у школе-студыі «ШАР».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула