БЕЛ Ł РУС

У Іспаніі дактары абвясцілі двухдзённы страйк

4.12.2012 / 09:11

У сталіцы Іспаніі, Мадрыдзе, работнікі сферы аховы здароўя выйдуць на двухдзённую забастоўку ў сувязі з планамі дзяржавы па частковай прыватызацыі гэтага сектара.

Як чакаецца, падчас акцыі пратэсту шпіталі будуць працаваць з мінімальнай колькасцю персаналу, неабходнага для аказання тэрміновай дапамогі.

Рэгіянальныя ўлады запэўніваюць, што прыватызацыя дапаможа вырашыць праблемы фінансавання аховы здароўя ў перыяд рэцэсіі.

Згодна з абвешчаным планам, найманнем медыцынскага персаналу — лекараў і медсясцёр — будуць цяпер займацца прыватныя агенцтвы. Пратэстоўцы не згодныя з тым, што абвешчаныя меры дапамогуць скараціць выдаткі бюджэту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула