БЕЛ Ł РУС

Снег перанеслі на сераду

4.12.2012 / 12:44

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Ноччу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3–8°С, па ўсходзе месцамі да мінус 11°С, максімальная днём 0, мінус 6°С.

У Мінску 5 снежня ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4–6°С, максімальная днём мінус 2–4°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула