БЕЛ Ł РУС

У прыватныя акцыянерныя таварыствы будуць прызначаныя «ўпаўнаважаныя прадстаўнікі дзяржавы»

4.12.2012 / 16:56

Іх функцыяй будзе абарона правоў мінарытарных акцыянераў.

Камітэт па дзяржаўнай маёмасці ўнёс у Савет міністраў праект указа аб уладальніцкім наглядзе. Ён прадугледжвае прызначэнне ўпаўнаважаных прадстаўнікоў дзяржавы ў акцыянерныя таварыствы без долі дзяржавы. Дакумент унесены разам з падрыхтаванымі зменамі ў законы аб гаспадарчых таварыствах і аб прыватызацыі.

Функцыяй упаўнаважаных прадстаўнікоў будзе абарона правоў мінарытарных акцыянераў.

Па словах прадстаўніка ДКІ, дакумент распрацаваны пасля кастрычніцкай нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанага пытанням кіравання акцыямі, якія належаць дзяржаве.

Дакумент наўрад ці можа быць сёлета.

25 кастрычніка 2012 на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі

прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч прапанаваў перадаць функцыі прадстаўлення інтарэсаў акцыянераў-мінарытарыяў дзяржаве.
Гаворачы аб акцыянерных таварыствах, у якіх у дзяржавы няма кантрольнага пакета акцый, прэм’ер-міністр адзначыў:
«І там павінен быць наш чалавек, які будзе праводзіць нашу лінію».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула