БЕЛ Ł РУС

Вікторыя Азаранка набыла аўтамабіль Porsche Panamera за 100 тысяч даляраў

5.12.2012 / 09:44

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка набыла аўтамабіль Porsche Panamera. Пра гэта першая ракетка свету паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

«Мая новая дзетка. Гарачая, хуткая, моцная і гучная! Ееееее! Вам падабаецца», -- напісала Азаранка.

Адзначым, у залежнасці ад камплектацыі аўтамабіль Porsche Panamera можа каштаваць ад 100 да 175 тыс. даляраў.

Раней у Мінску тэнісістка перасоўвалася на бардовым Porsche Cayenne.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула