БЕЛ Ł РУС

У Львове могуць зачыніць легендарны рэстаран «Криївка»

5.12.2012 / 12:6

Улады горада прад'явілі мясцовай сетцы !Fest цэлы шэраг абвінавачванняў.

Уладальнікаў «Криївки», «Гасової лямпи» і «Львівської майстерні шакаладу» вінавацяць у незаконнай забудове гістарычнага цэнтра горада, адсутнасці дазвольнай дакументацыі на рэстараны, спрыянні распаўсюджванню наркотыкаў, а таксама непавазе да нацыянальных герояў, паведамляе «Коммерсантъ-Украина».

Уладальнікі сеткі абвяргаюць усе абвінавачванні і бачаць у тым, што адбываецца спробу захопу бізнесу. Эксперты адзначаюць, што адбіраць рэстараны няма сэнсу — без канцэптуальнага складніку, які ўносяць цяперашнія ўладальнікі, яны хутка стануць непапулярнымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула