БЕЛ Ł РУС

Кашмар на вуліцах Мінска — першы снег самы аварыйны

5.12.2012 / 12:40

Сяргей Гезгала

Статыстыка паказвае, што ў дзень першага снегу адбываецца столькі сама здарэнняў, колькі ў дні найгоршага галалёду.

У Мінск сёння нарэшце прыйшоў снег — сухі, марозны. Завея ўкрыла дарожную частку белым вэлюмам. На вялікіх трасах машыны разбілі снегавое покрыва, але ўсе менш нагружаныя ўчасткі застаюцца слізкімі.

Першы снег — падступны. Кіроўцы яшчэ не прызвычаіліся да зімовага стылю ваджэння, Дарожнікі не паспелі наладзіць рытм пасыпкі палатна пяском. А бачнасць паніжаная праз завею. Менавіта таму на дзень першай завірухі заўжды прыпадае найбольшая лічба аварый.

Снег на дарозе павялічвае тармазны шлях і выклікае занос аўтамабіля, асабліва пры рэзкім разгоне, тармажэнні і на заваротах. Адпаведна, трэба паволі рухацца з месца, старацца абыходзіцца без рэзкіх тармажэнняў і разгонаў. Аптымальная хуткасць па такой дарозе — да 40 км на гадзіну, а на асабліва слізкіх кавалках — да 20 км на гадзіну.

На трасах, у тым ліку і на МКАД, трэба пільнаваць, ці паспелі дарожныя службы пасыпаць пакрыццё пяском з соллю.

Глядзі яшчэ: ДАІ нагадвае і рэкамендуе: як паводзіць сябе на зімовай дарозе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула