БЕЛ Ł РУС

У ЗША навучыліся рабіць хлеб, які не пакрываецца цвіллю цягам 60 дзён

5.12.2012 / 15:44

Амерыканская кампанія з Тэхаса распрацавала метад выпечкі новага гатунку хлеба, які не пакрываецца цвіллю на працягу 60 сутак. Такі хлеб праходзіць праз мікрахвалевую печ, выпраменьванне якой забівае споры цвілі ў цесце.

Кампанія сцвярджае, што гэты метад дазволіць істотна скараціць страты ад псавання прадуктаў.

Гэты метад можа выкарыстоўвацца таксама для абеззаражання многіх іншых прадуктаў, у тым ліку свежай індычкі, садавіны і гародніны.

У звычайных умовах хлеб пакрываецца цвіллю праз 10 дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула