БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ляціць з Туркменістана. Перамоваў з Пуціным не было

5.12.2012 / 18:40

Nashaniva.com

Двухбаковыя сустрэчы былі толькі з Януковічам і Бярдымухамедавым.

Завяршыўся рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы вылецеў з Ашхабада ў Мінск.

Лукашэнка ў сталіцы Туркменістана ўзяў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, на якім былі разгледжаны пытанні, што тычацца як бягучай дзейнасці арганізацыі, так і яе далейшага развіцця. У тым ліку абмеркавана ўмацаванне інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, паглыбленне рэгіянальнага супрацоўніцтва ў эканамічнай і гуманітарнай сферах, забеспячэнне бяспекі і іншыя кірункі. Па выніках пасяджэння прыняты адпаведныя рашэнні і падпісаны пакет пагадненняў.

Старшынства ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў на 2013 год перайшло да Беларусі.

У Ашхабадзе таксама адбыліся двухбаковыя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтамі Туркменістана і Украіны,
на якіх бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва ў розных сферах, перадае карэспандэнт БелТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула