БЕЛ Ł РУС

Алеся Пушкіна асудзілі на 12 сутак

6.12.2012 / 10:24

За што пакараны Алесь Пушкін дакладна невядома.
Сакратар суддзі адмаўляецца паведамляць прычыну арышту, у канцылярыі адміністрацыйных справаў суду паведамілі, што ён асуджаны паводле артыкулу 23.34 адміністрацыйнага кодэкса (несанкцыянаваная вулічная акцыя).

Тым часам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў сказалі, што Алесь Пушкін адбывае ў іх 12-суткавы адміністрацыйны арышт ад учорашняга дня.

4 снежня Пушкін прайшоўся з партрэтам Расціслава Лапіцкага да будынка Вярхоўнага суда

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула