БЕЛ Ł РУС

Праз мяжу Мытнага саюза можна будзе ўвозіць тавары коштам да 10 тыс. еўра

6.12.2012 / 11:36

Максімальны кошт тавараў, якія фізічныя асобы могуць без дэкларавання і выплаты пошлін увозіць на тэрыторыю Мытнага саюза павялічаны з 1,5 да 10 тыс. еўра.

Федэральны расійскі закон ад 3 снежня 2012 года № 223-ФЗ аб ратыфікацыі пратакола, які ўносіць змены ў пагадненне Мытнага саюза, што рэгулюе гэтыя пытанні, падпісаны прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Гэтая норма тычыцца толькі тавараў для асабістага карыстання, што ўвозяцца паветраным транспартам, агульная вага якіх не перавышае 50 кг.

Федэральны закон уступіць у сілу 15 снежня 2012 года.

У Мытны саюз уваходзяць Беларусь, Казахстан, Расія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула