БЕЛ Ł РУС

Міністр Снапкоў паляцеў у Латвію

6.12.2012 / 15:14

Шэраг беларуска-латвійскіх дакументаў, у тым ліку пратакол аб супрацоўніцтве ў сферы зніжэння тарыфаў міжнароднага роўмінгу і мемарандум аб узаемадзеянні ў сферы аховы інтэлектуальнай уласнасці, плануецца падпісаць падчас рабочага візіту ў Латвію дэлегацыі Беларусі на чале з міністрам эканомікі Мікалаем Снапковым.

Як паведаміў 6 снежня на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, візіт адбудзецца ў межах удзелу ў IX Нацыянальнай выставе Беларусі ў Латвіі, якая адкрываецца сёння ў Рызе. На ёй сваю прадукцыю прадэманструюць больш як 250 прадпрыемстваў і арганізацый. Самыя буйныя калектыўныя стэнды, паводле слоў Савіных, традыцыйна прэзентуюць міністэрствы прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, адукацыі, транспарту, канцэрны «Белнафтахім», «Беллегпрам» і «Беллеспаперапрам», Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальная акадэмія навук.

Падчас выставы таксама пройдзе шосты міжнародны беларуска-латвійскі інвестыцыйны форум «Балтыйскі рэгіён 2012», семінар па пытаннях рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці ва ўмовах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам беларускай і латвійскай гандлёва-прамысловых палат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула