БЕЛ Ł РУС

Жадобін наведаў Кітай

6.12.2012 / 20:43

Міністр абароны Беларусі абмеркаваў з кітайскім калегам пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

З 4 па 6 снежня міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін наведаў з візітам Кітай.

Як паведаміла прэс-служба беларускага Мінабароны, 6 снежня ў Пекіне адбыліся сустрэча і перамовы кіраўніка ваеннага ведамства Беларусі Юрыя Жадобіна з міністрам абароны Кітая Лян Гуанле. Абмяркоўваліся пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва і перспектывы яго развіцця.

У межах візіту міністр абароны Беларусі наведаў шэраг ваенных аб'ектаў Нацыянальнай вызваленчай арміі Кітая, дзе азнаёміўся з сістэмай падрыхтоўкі ваеннаслужачых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула