БЕЛ Ł РУС

Макей сустрэўся з паслом Літвы, які сёння зрабіўся міністрам замежных спраў

7.12.2012 / 12:01

7 снежня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лінасам Лінкявічусам.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя аспекты двухбаковых адносінаў, дыялогу па лініі Беларусь — ЕС.

Па выніках сустрэчы намечаны шэраг канкрэтных крокаў па далейшым выбудоўванні кантактаў паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Літвы.

У пятніцу, 7 снежня, Даля Грыбаўскайце прызначыла Лінкявічуса міністрам замежных спраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула