БЕЛ Ł РУС

На выходных — уначы да мінус 16°С, пройдзе снег

7.12.2012 / 14:44

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–9°С,

пры праясненнях мінус 10–13°С, днём мінус 2–7°С.

У Мінску ў суботу чакаецца невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6–8°С, днём мінус 3–5°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У нядзелю, 9 снежня, ноччу месцамі невялікі снег, днём у паўднёвых і цэнтральных раёнах рэспублікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці 3–8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 6–12°С, пры праясненнях да мінус 16°С, днём мінус 3–8°С.

10 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны снег, месцамі завея. Днём па паўднёвым усходзе мокры снег, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–10°С, пры праясненнях да мінус 12°С, днём 0 — мінус 6°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула