БЕЛ Ł РУС

МЗС Беларусі накіравала ноту пасольству Літвы ў сувязі з чэргамі на мяжы

11.12.2012 / 11:08

Міністэрства замежных спраў Беларусі накіравала ноту пасольству Літвы ў сувязі з павелічэннем чэргаў грузавога транспарту на мяжы дзвюх дзяржаў,
аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

У ноце ў адрас літоўскага пасольства выказваецца занепакоенасць беларускага боку «у сувязі з адносным пагаршэннем становішча на мяжы і павелічэннем чарзе грузавога транспарту на выездзе з Беларусі». Асабліва праблемнай з’яўляецца сітуацыя на пункце пропуску «Каменны Лог — Мядзінінкай» (Меднікі).

МЗС Беларусі нагадвае, што ў адпаведнасці з дзеючымі дамоўленасцямі бакі абавязаны афармляць на беларуска-літоўскай мяжы 600 грузавых транспартных сродкаў у суткі. «Аднак з 5 снежня 2012 года гэта ўмова літоўскім бокам не выконваецца», — сказаў Андрэй Савіных. Беларускі бок звяртаецца да літоўскай з просьбай забяспечыць належнае выкананне раней дасягнутых дамоўленасцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула